На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расейскіх дронаў Яны знаходзяцца ў раёнах населеных пунктаў Хойнікі, Дзербінка і Махнавічы Мазырскага раёну і Буда-Сафіеўка Лельчыцкага раёну. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на ўкраінскі маніторынгавы канал «єРадар». Як сцвярджаецца, гэта дазволіла нанесці ўдары па цягніку і заправачных станцыях паблізу польскай мяжы. Пытанне беларускіх рэтранслятараў ужо ўздымалася ўкраінскімі ўладамі раней. 21 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго публічнае патрабаванне да Менска дэмантаваць абсталяванне, якое расейскія вайскоўцы выкарыстоўваюць для атак па Украіне, стала апошнім этапам. ☝️