🙌 Стала вядома куды накіруюцца вызваленыя беларускія палітвязні Трынаццаць чалавек застаюцца ў Літве, дзесяць раніцай выязджаюць у Польшчу, яшчэ двое накіруюцца ў іншую краіну, паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі. Увесь першы дзень па вызваленні яны прабылі ў шэлтары, а таксама ў офісе Freedom House, дзе займалася пытаннямі рэгістрацыі і легалізацыі. «Тут вялікі дзякуй польскаму МЗС і таксама Паўлу Латушку за каардынацыю гэтага пытання», – дадаў Кучынскі. Ён падкрэсліў, што на гэтым праца не спыняецца: вызваленым працягнуць дапамагаць з рэабілітацыяй, медычнай і псіхалагічнай дапамогай. Нагадаем, 16 верасня 2026 года ў выніку перамоваў спецспасланніка Доналда Трампа Джона Коўла з Лукашэнкам былі вызваленыя 25 палітзняволеных. Сярод іх – вядомыя журналісты, актывісты, асуджаныя на вялізныя, большыя за 10 гадоў, тэрміны. ☝️