☝️Кангрэс ЗША прыняў самы маштабны пакет санкцыяў супраць Расеі Законапраект назвалі ў гонар сенатара-рэспубліканца Ліндзі Грэяма, які да галасавання не дажыў. Reuters называе прыняты дакумент маштабным пакетам санкцыяў і тарыфаў, мэта якога – узмацніць эканамічны ціск на Расею і скараціць даходы, за кошт якіх Масква фінансуе вайну. Агенцтва адзначае, што гэта самы значны, звязаны з Украінаю закон, прыняты Кангрэсам з моманту вяртання Трампа ў Белы дом. Санкцыі могуць закрануць кампаніі, якія працуюць з расейскаю нафтагазавай і ваеннаю прамысловасцю. Пад абмежаванні могуць трапіць і замежныя кампаніі, калі яны дапамагаюць Расеі абыходзіць ужо дзейныя санкцыі. Асобна закон датычыць расейскага «ценявога флоту». Так называюць танкеры, з дапамогай якіх Расея працягвае прадаваць нафту ў абыход заходніх абмежаванняў. Абмежаванні прадугледжаныя і для атамнай галіны. Пад санкцыі могуць трапіць кіраўнікі «Росатома» і звязаныя з ёй кампані. Цяпер дакумент мусіць падпісаць Доналд Трамп. 👈