Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)10.9%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 23 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
⛓ Для навучэнцаў нараўлянскага каледжу зладзілі «прафілактычны відэастрым» са зняволенымі-рэцыдывістамі
На мерапрыемства былі запрошаныя каля 20 вучняў, з якімі інспектары па справах непаўналетніх вядуць «індывідуальную прафілактычную працу». Калі казаць прасцей, гаворка пра «цяжкіх падлеткаў». А ў якасці «спікераў» выступілі зэкі з папраўчай калоніі №20 у Мазыры.
Што дакладна расказвалі зняволеныя падчас «відэаканферэнцыі», мясцовая раёнка «Прыпяцкая праўда» не раскрывае.
edited
🥩 На Гомельшчыне прыпынілі працу харчовай крамы – там выявілі 40 кг пратэрмінаванага мяса
Магазін, дзе гандлявалі небяспечнай для здароўя прадукцыяй, месціцца ў Калінкавіцкім раёне. Акрамя мяса, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся, у гэтай гандлёвай кропцы знайшлі дзясяткі хлебабулачных вырабаў няяснага паходжання (без дакументаў пра якасць і бяспеку).
Апроч таго, кантралёры аднатавалі наяўнасць у згаданай краме памідораў, што страцілі таварны выгляд, і зафіксавалі факты няправільнага захоўвання мясных паўфабрыкатаў.
Камітэт дзяржкантролю прыпыніў дзейнасць магазіна да моманту прыбірання парушэнняў.
🏀 Кіраўнік Турэччыны Эрдаган згуляў у баскетбол са сваімі чыноўнікамі
У матчы таксама бралі ўдзел кіраўнік турэцкай выведкі, міністр працы ды былы міністр замежных справаў.
На кадрах, якія з'явіліся ў інтэрнэце, каэфіцыент карыснага дзеяння Эрдагана на пляцоўцы сягае 100% – аніводнай недакладнай перадачы і аніводнага промаху падчас кідкоў 🫠
Нават Лукашэнка ў хакеі на такое не здольны!
😧 Гэтая беларуска пацярпела ад рэпрэсіяў на радзіме, а пасля двойчы страціла працу ў выгнанні ў Латвіі. Драматычная гісторыя Алены Мешчараковай
Кардынальныя змены ў жыцці Алены пачаліся, як і ў сотняў тысяч беларусаў, у 2020-м годзе. Тады яна была назіральніцаю на выбарах ва Уздзе ад ініцыятывы «Сумленныя людзі».
У Беларусі жанчына ўжо магла б выйсці на пенсію, але за мяжою пра пенсію можна і не марыць – у новай краіне яна пражыла надта мала часу, каб прэтэндаваць на такое фінансавае падтрыманне. Натуральна, даводзіцца працаваць.
Але і з працаю перыядычна ўзнікаюць праблемы: Алене «прылятала» і за беларускае грамадзянства, і нават за падтрымку Украіны, бо адзін з кіраўнікоў сімпатызаваў Лукашэнку ды РФ.
✅ Расказваем гісторыю Алены Мешчараковай у нашым матэрыяле
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
edited
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
Зміцер Дашкевіч распавёў пра свой год на волі
💬 «Год таму – зэк, якому заставалася 20 дзён адседзець і жыць на Роднай зямлі. Сёння – вандроўнік на планеце Зямля з Жэнеўскім праязным дакументам (дзякуй за яго Госпаду і народу Літвы).
Што я зрабіў за год? Дакументы, пераезды, кватэры, уладкаванні, афармленні і г. д. і г. д. – усё тое, што, напэўна, я магу патлумачыць толькі такому ж валацугу, як і я сам».
Былы палітвязень піша, што цяпер у яго ёсць магчымасць «прыносіць Госпаду плод»
💬 «Мы зноў ствараем сваім дзеткам хрысціянскую і беларускамоўную супольнасць. Змаганне за веру і за мову – гэта штодзённае змаганне і ў Беларусі, і ў выгнанні, і калі ты спыніш яго – ты будзеш паглынуты злым, ты памрэш».
Спадар Зміцер распавёў, што амаль скончыў першы том пра турэмны шлях і хутка возьмецца за другі. Акрамя таго, ён працягвае «духоўнае змаганне за Радзіму».
💬 «Але мы разам, мы радуемся Божаму сонейку і маем магчымасць рабіць справы дзеля Госпада і Беларусі: клапаціцца пра тых, каму цяжка; пісаць на роднай мове кнігі і спевы – штодзень будаваць Беларусь!»
Расея атакавала жылы дом у Адэсе
Пацярпелі як мінімум 12 чалавек, сярод іх – пяцімесячнае дзіця. У выніку атакі быў пашкоджаны шматпавярховік, дзе пачаўся моцны пажар.
Украінскія тг-каналы пішуць, што гарыць жылы дом у курортным цэнтры «Аркадыя». Раней ЗСУ папярэджвалі пра атаку крылатых ракетаў і рэактыўных дронаў.
Фота: кіраўнік Адэскай вайсковай адміністрацыі.
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
У сённяшнім выпуску абмяркуем вяртанне Пачобута, пачатак навучальнага года і булінг у беларускіх школах, а таксама трагедыю на паўмарафоне ў Менску.
Далучайцеся да нашага эфіру!
edited
Дроны ЗСУ атакавалі ваенны аэрадром у Расеі
Украінскія ТГ-каналы паказваюць відэа пажару з боку рэжымнага аб’екта ў горадзе Таганрог. Там базуецца 708-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк.
Паводле мясцовых уладаў, у Растоўскай вобласці было знішчана больш за 70 БПЛА.
Акрамя таго, дроны прыляцелі і ў Самарскую вобласць. Праз працу сістэмаў СПА адзін з іх трапіў у шматпавярховік у Тальяці. Губернатар рэгіёну таксама заявіў пра атаку на прамысловы аб’ект.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Якіх замежнікаў гатовыя наймаць у Беларусі і куды?
Разбіраем вакансіі і заробкі, якія сёння прапануюць мігрантам. Чытайце па спасылцы.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Журналістка Ларыса Шчыракова – пра год на волі
Пачытайце вялікае інтэрв’ю з былой палітзняволенай пра тое, як прайшоў для яе гэты час.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Як развязаць праблему парковак?
Лукашэнка абурыўся сітуацыяй з паркоўкамі, і чыноўнікі адразу пачалі «вызваляць» двары. А як насамрэч варта вырашаць гэтую праблему? Спыталі прадпрымальніка Аляксандра Кныровіча.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
#штопачытаць
☝️У Варшаве знік 39-гадовы грамадзянін Беларусі
Руслан Кузьмін ад 6 верасня перастаў выходзіць на сувязь і пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Пошукамі займаецца пошукава-выратавальны атрад «Сімуран». Руслан родам з горада Рэчыца ў Гомельскай вобласці. Апошні раз ён знаходзіўся ў Варшаве, але пры якіх абставінах знік не паведамляецца.
Родныя і валанцёры просяць усіх, хто мог бачыць Руслана ў Варшаве ці ваколіцах, паведаміць любую інфармацыю. Нават дробная дэталь можа дапамагчы ў пошуках. ☝️
☝️Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня
Гэта абвесціў Лукашэнка сёння, 11 верасня. Самазванец назваў дату візіту, разважаючы пра стасункі з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША. Паводле яго, паміж Менскам і Вашынгтонам застаецца «куча пытанняў», аднак цэнтральнае месца ў перамовах займае вызваленне палітвязняў.
«Усё зацыклілася на палітвязнях, як іх называюць. Ды бог з вамі, бярыце. Бярыце. Усе перажывалі, можа, нехта з вас: ах, Ціханоўскага адпусцілі. І дзе Сярожа? Знайсці не можам. Ён нікому не патрэбны. І ўжо, гляджу, тая крычала: «Аддайце мужа». Аддалі – з мужам не жыве. Але зноў жа, гэта іхная справа. Я не хачу ўлазіць у гэтыя сямейныя стасункі. Я проста як прыклад прыводжу. Таму хочаце – калі ласка».
Раней крыніцы «Белсату» паведамлялі, што амерыканскі пасланнік будзе ў Беларусі 14 верасня. І падчас новага візіту могуць вызваліць каля 200 палітвязняў. ☝️
☝️Шакавальны «прафесіяналізм»: шарагоўцы МУС ледзь не пастраляліся на вучэннях
Небяспечную страляніну і рызыкоўнае абыходжанне са зброяй на вучэннях шарагоўцаў МУС дэманструюць на дзяржаўным тэлебачанні. Сакратар Савету бяспекі генерал Вальфовіч называе гэта прафесіяналізмам.
У новай праграме «Нацыянальны інтарэс» гэтую і іншыя тэмы сёння абмяркоўваюць вядоўца Сяргей Пеляса і вайскова-палітычны аглядальнік Зміцер Міцкевіч. ☝️
🕵🏼♀️ Беларускі ўласнаруч выкрылі ў сацсетках імавернага педафіла
Пачалося ўсё з адной пільнай маці няпоўнагадовай дзяўчынкі, да якой гэты чалавек праявіў падазроную цікавасць... Далей «клубок» стаў распутвацца ўсё больш.
Міліцыя пакуль ніяк не адрэагавала, хоць «база доказаў» сабраная ўжо немалая 💁🏻♂️
Глядзіце нашае відэа 👌
💥 #галоўнае за 11 верасня
✔️Лукашэнка наведаў палігон у Баранавіцкім раёне і зрабіў шэраг заяваў: пра магчымую мабілізацыю ды пра тое, што ў войску служыць ягоны сын Мікалай
✔️Зніклую ў Менску 8 верасня цяжарную жанчыну знайшлі забітай. Затрымалі і меркаванага забойцу
✔️Доналд Туск расказаў, што польскія службы сумесна з украінскімі калегамі перадухілілі атаку на польскі памежны пераход
✔️Медаль «За служэнне дэмакратыі» ўручылі ў Злучаных Штатах Алесю Бяляцкаму. Паслухайце ягоную прамову
✔️Святлана Ціханоўская адзначае 44-ты дзень народзінаў. Вось так яе павіншаваў сын Карней
✔️У Польшчы затрымалі ўдзельнікаў групоўкі, што займалася кантрабандаю цыгарэт з РБ. Сярод арыштаваных ёсць і беларус
✔️«Я дагэтуль не зразумела, што такое "журналістыка ў выгнанні"». Вялікая размова з журналісткаю Ларысай Шчыраковай праз год пасля ейнага вызвалення
✔️На кангрэсе медыкаў ва Уроцлаве вывесілі чырвона-зялёны сцяг, каб падкрэсліць прысутнасць беларускіх удзельнікаў. Тыя дамагліся, каб яго знялі
✔️На якія спецыяльнасці ды на які заробак айчынныя працадаўцы гатовыя наймаць працаўнікоў з замежжа? Разбіраемся ў нашым матэрыяле
✔️Беларуска нарадзіла трайнятаў і папрасіла ў сувязі з гэтым у Лукашэнкі кватэру ў Менску
✔️У Горадні загінуў матацыкліст – яго не прапусціў легкавік, што паварочваў налева
✔️ДАІшнікі знайшлі і пакаралі мужчыну, які ганяў па цэнтры Менску на монаколе з такой жа хуткасцю, што і аўтамабілі
✔️Мінула чвэрць стагоддзя з дня тэрактаў, якія змянілі свет. Прыгадваем храналогію і наступствы 11 верасня 2001
#рэпрэсіі:
▫️Маладой намесніцы дырэктара школы з Беняконяў далі «хатнюю хімію», прызнаўшы вінаватай у «садзейнічанні экстрэмізму»
▫️Палітзняволеную Яну Пінчук накіравалі ў штрафны ізалятар на 15 содняў. Ціск на яе ініцыюе не адміністрацыя калоніі, а ГУБАЗіК
👷 На якія спецыяльнасці ды на які заробак айчынныя працадаўцы гатовыя наймаць працаўнікоў з замежжа?
Станам на гэты тыдзень у Рэспубліканскім банку вакансіяў было больш за 14,5 тысячаў вакансіяў з магчымасцю працаўладкавання замежных грамадзянаў. Прычым адна аб’ява можа быць разлічаная адразу на некалькіх чалавек: некаторыя працадаўцы шукаюць адначасова па 20-25 рабочых.
Колькі гатовыя ім плаціць ды ці мае значэнне адукацыя? Разбіраемся ў нашым матэрыяле.
✅ Чытайце яго вось тут
🔗 Альбо вось тут, калі вы ў Беларусі
💬 «Самі супрацоўнікі зарагаталі ўголас, калі гэта пабачылі»
Беларуска паскардзілася ў Threads, што ейнага сабаку ўсё часцей не пускаюць на платформы менскага метро. Хоць раней праблемаў не было – дастаткова было трымаць жывёлу на руках ды мець на ейнай пысе наморднік.
Днямі працаўнікі метрапалітэну паставілі жанчыне такую ўмову: пасадзіць сабаку ў «пераноску» ці... апрануць на заднія лапы пакет. Аўтарка гісторыі выбрала другі варыянт. Вынік – на фатаздымках.
«Майго сабаку ўкусіла пчала. Мы пабеглі ў ветклініку, джала дасталі, ін'екцыю зрабілі. Нам ехаць адну станцыю метро да дому. Супрацоўнікі патрабуюць "пераноску" або (увага!) пакет! "Пераноскі" ў нас няма, быў абраны пакет... Самі супрацоўнікі зарагаталі ўголас, калі гэта пабачылі»
⛓ У Польшчы затрымалі ўдзельнікаў групоўкі, што займалася кантрабандаю цыгарэт з РБ. Сярод арыштаваных ёсць і беларус
Наш суайчыннік быў затрыманы ў аэрапорце Шапэна ў Варшаве (фота 1). Двух ягоных супольнікаў-палякаў «накрылі» ў Беластоку, а яшчэ адзін (таксама паляк) быў узяты пад варту на пункце пропуску «Кузніца» (фота 2).
Згодна з папярэднімі звесткамі следства, гэтыя людзі займаліся арганізацыяй перапраўкі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі з беларускай на польскую тэрыторыю. Усім цяпер пагражае турэмнае зняволенне (тэрмінам не менш за тры гады).
🤔 Лукашэнка загаварыў пра мабілізацыю. Што гэта значыць для звычайных беларусаў? Таксама прагучалі словы пра падрыхтоўку новай угоды з ЗША. Чым Беларусь можа іх зацікавіць? Абмяркуем у «Студыі Белсату».
Апроч таго, пагамонім пра:
📌 забойства цяжарнай жанчыны ў Менску
📌 рост коштаў на нафту
📌 рызыку ўцягвання нашай краіны ў канфлікт Расеі з NATO.
📺 Далучайцеся да нашага эфіру!
🫠 Беларуска вырашыла праверыць, ці здольны Лукашэнка трымаць сваё слова
Ну мы з вамі і без гэтага «тэсту» ведаем адказ, але можа жанчыне ўсё ж пашанцуе...
Глядзіце, у чым справа 👀