Зміцер Дашкевіч распавёў пра свой год на волі 💬 «Год таму – зэк, якому заставалася 20 дзён адседзець і жыць на Роднай зямлі. Сёння – вандроўнік на планеце Зямля з Жэнеўскім праязным дакументам (дзякуй за яго Госпаду і народу Літвы). Што я зрабіў за год? Дакументы, пераезды, кватэры, уладкаванні, афармленні і г. д. і г. д. – усё тое, што, напэўна, я магу патлумачыць толькі такому ж валацугу, як і я сам». Былы палітвязень піша, што цяпер у яго ёсць магчымасць «прыносіць Госпаду плод» 💬 «Мы зноў ствараем сваім дзеткам хрысціянскую і беларускамоўную супольнасць. Змаганне за веру і за мову – гэта штодзённае змаганне і ў Беларусі, і ў выгнанні, і калі ты спыніш яго – ты будзеш паглынуты злым, ты памрэш». Спадар Зміцер распавёў, што амаль скончыў першы том пра турэмны шлях і хутка возьмецца за другі. Акрамя таго, ён працягвае «духоўнае змаганне за Радзіму». 💬 «Але мы разам, мы радуемся Божаму сонейку і маем магчымасць рабіць справы дзеля Госпада і Беларусі: клапаціцца пра тых, каму цяжка; пісаць на роднай мове кнігі і спевы – штодзень будаваць Беларусь!»