🥩 На Гомельшчыне прыпынілі працу харчовай крамы – там выявілі 40 кг пратэрмінаванага мяса Магазін, дзе гандлявалі небяспечнай для здароўя прадукцыяй, месціцца ў Калінкавіцкім раёне. Акрамя мяса, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся, у гэтай гандлёвай кропцы знайшлі дзясяткі хлебабулачных вырабаў няяснага паходжання (без дакументаў пра якасць і бяспеку). Апроч таго, кантралёры аднатавалі наяўнасць у згаданай краме памідораў, што страцілі таварны выгляд, і зафіксавалі факты няправільнага захоўвання мясных паўфабрыкатаў. Камітэт дзяржкантролю прыпыніў дзейнасць магазіна да моманту прыбірання парушэнняў.