⛓ У Польшчы затрымалі ўдзельнікаў групоўкі, што займалася кантрабандаю цыгарэт з РБ. Сярод арыштаваных ёсць і беларус Наш суайчыннік быў затрыманы ў аэрапорце Шапэна ў Варшаве (фота 1). Двух ягоных супольнікаў-палякаў «накрылі» ў Беластоку, а яшчэ адзін (таксама паляк) быў узяты пад варту на пункце пропуску «Кузніца» (фота 2). Згодна з папярэднімі звесткамі следства, гэтыя людзі займаліся арганізацыяй перапраўкі метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі з беларускай на польскую тэрыторыю. Усім цяпер пагражае турэмнае зняволенне (тэрмінам не менш за тры гады).