Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)10.9%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 31 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
🇳🇴 Праз два тыдні пасля смерці караля Нарвегіі Гаральда V пайшла з жыцця і ягоная сястра, прынцэса Астрыд
Пра гэта паведаміла прэс-служба нарвежскага Каралеўскага дому.
Прынцэса Астрыд Мод Інгеборг нарадзілася ў 1932 годзе, і была старэйшай за Гаральда на 5 гадоў. Апошні раз яна з'явілася на публіцы ды патрапіла ў аб'ектывы камераў акурат на цырымоніі развітання з братам.
💬 «Дэмакратыі павінны не заігрываць з дыктатурамі, а захоўваць сваё адзінства ў глабальным маштабе»
Алесь Бяляцкі пасля атрымання медаля «За служэнне дэмакратыі» выступіў з кароткай прамоваю на цырымоніі Democracy Awards. Ён чарговы раз нагадаў пра катастрофу, якая тут і цяпер адбываецца з правамі чалавека ў Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі амаль цалкам знішчыў грамадзянскую супольнасць.
Паслухайце!
👜 Баул, чаўнок, шоп-тур – пазналі эпоху?
У 90-я гэтыя словы ведалі ўсе. Для многіх беларусаў з імі была звязаная ці не адзіная магчымасць зарабіць на жыццё.
Як нарадзіўся гэты слоўнік і што за ім стаяла, распавядаем у нашай праграме «Каса на камень».
🎥 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
▪️У Горадні загінуў матацыкліст – яго не прапусціў легкавік, што паварочваў налева
Трагічнае ДТЗ адбылося на вуліцы «17 верасня». 37-гадовы кіроўца матацыклу Yamaha меў на галаве шалом, аднак гэта яго не выратавала.
72-гадовы пенсіянер, які кіраваў аўтамабілем Volkswagen і стаў вінаватым у аварыі, цяпер можа быць асуджаны на тэрмін да 5 гадоў зняволення.
👆«Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб закруціць гайкі максімальна, але каб пра гэта менш казалі»
Ці вяртанне ў Беларусь Анджэя Пачобута стане знакам для іншых уцекачоў? Якія агулам можа мець наступствы? Разбіраемся ў новым выданні нашай праграмы «Нацыянальны інтарэс».
🎥 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS»!
edited
🏡 «Будуем дом для беларусаў разам з беларусамі. Гэта крута!»
Ужо сёння, 11 верасня – старт нашага новага праекту «Талака. Будуем Мрою». Гэта сапраўдны дакументальны серыял, які пакажа гісторыю пары, што пачынае новае жыццё на хутары.
🎥 Глядзіце на «Белсаце» а 20:00 па беларускім часе.
👀 Лукашэнка сказаў, што ягоны сын Мікалай ужо служыць у войску ды мае званне лейтэнанта
Праўда, род войскаў самаабвешчаны кіраўнік краіны раскрываць не стаў:
«Младший сын уже служит в армии. Никто и не знал даже. Виктор [Хрэнін – заўв.] призвал. Служит в армии, как положено, как все. Лейтенант. Не буду говорить где, но в самом сложном подразделении»
Вядома, што раней, у чэрвені гэтага года, Мікалай Лукашэнка скончыў навучанне ў сумеснай адукацыйнай праграме БДУ і Пекінскага ўніверсітэту. Атрыманая ім спецыяльнасць – «Біятэхналогія».
🔹Мінула чвэрць стагоддзя з дня тэрактаў, якія змянілі свет. Прыгадваем храналогію і наступствы 11 верасня 2001
Гэта было, бадай што, першае здарэнне такога каласальнага маштабу, за якім уся планета назірала літаральна ў жывым эфіры. Таму жудасныя кадры падзення вежаў Сусветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку засталіся ў калектыўнай памяці не толькі амерыканцаў, але і ўсяго свету.
Колькасць ахвяраў тэракту перавысіла 3 тысячы чалавек. Ад наступстваў таго страшнага дня людзі паміралі і праз гады.
✅ Прыгадваем падзеі таго дня ў нашым вялікім матэрыяле
🔗 Карыстайцеся гэтай спасылкаю, калі вы ў Беларусі
💱 Курсы валютаў 11 верасня
Долар і еўра на сённяшніх гандляваннях пайшлі ў супрацьлеглыя бакі, дадаўшы і скінуўшы адпаведна па капейцы. Расейскі рубель падрос прыкладна на палову капейкі.
#курсывалютаў
edited
💁🏻♂️ Лукашэнка заявіў пра намер «страсянуць армію». Не выключыў і варыянт мабілізацыі
Сёння самаабвешчаны кіраўнік РБ наведвае вайсковы палігон у Баранавіцкім раёне. Там ён ужо паспеў зрабіць некалькі заяваў, звязаных з праверкаю баегатовасці Узброеных сілаў краіны.
Іх прыводзяць дзяржаўныя медыі:
«Я уже говорил по-народному: армию надо встряхнуть, пришло время. Всю армию. Всех проверим. Вплоть до мобилизации»
«Агрессивную риторику в адрес Беларуси видите и наблюдаете. Разведка ведётся достаточно открыто, почти внаглую: периодически фиксируем различного рода провокации, нарушения воздушного пространства. Но не это главное. Главное заключается в том, что наши соседи тратят миллиарды на вооружение своей армии. Мы должны быть всегда готовы к своевременной и адекватной реакции, если вдруг что-то случится».
Акрамя таго, Лукашэнка наўпрост сказаў, што ў выпадку вайны падначаленыя яму вайскоўцы «не змогуць перамагчы ў канфлікце з "монстрамі"»:
«Мы понимаем, что если мы на кого-то, допустим из наших соседей, совершим нападение, это смерти подобно. Выиграть конфликт с "монстрами", расположенными по периметру, мы не сможем. Зачем тогда начинать войну?»
Мянчук жорстка забіў цяжарную сужыцельку. Што вядома на гэты момант?
Адкуль на Польшчу рыхтаваўся напад?
Што за такая новая Інтэлектуальная акадэмія і хто зможа туды паступіць?
📺 Усе самыя важныя навіны дня разбіраем у праграме "Наш дзень". Далучайцеся!
edited
🍰 «Вось такая маленькая прыемнасць з самага ранку ад «сыначкі-карзіначкі»
Святлана Ціханоўская пахвалілася ў сацсетках ягадным пірожным, якое прэзентаваў для яе сын Карней.
Сёння Святлана адзначае 44-ты дзень народзінаў.
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
✍️ Новым сакратаром Каардынацыйнай рады стаў Аляксей Кірыенка
У галасаванні бралі ўдзел 63 дэлегаты, за Кірыенку выступілі 43 з іх.
Пасля заканчэння Універсітэту імя Куляшова Аляксей нейкі час працаваў настаўнікам у вясковых школах, аднак далей стаў будаваць сваю кар'еру ў IT-сферы. З 2024 года ён кіруе камандаю па распрацоўцы рэкламных ролікаў да гульняў у Awem Games LTD.
Таксама новы сакратар КР з 2011 года звязаны з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй.
✅ Больш чытайце па спасылцы
🔗 Лінк для тых, хто ў Беларусі
edited
❗️Цяжарную жанчыну, якую шукалі з 8 верасня, знайшлі забітай
Паводле падазрэння ў забойстве сілавікі затрымалі 38-гадовага жыхара Менску, які меў з жанчынай блізкія стасункі. Паведамляецца, што зацяжарыла яна менавіта ад яго. Праз тое, што мужчына паралельна быў у адносінах з іншай кабетай, з забітай у яго адбываліся рэгулярныя канфлікты.
Падчас чарговай сваркі ён некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, пасля схаваў цела ў дарожную сумку, вывез за горад ды закапаў. Каб схаваць сляды, пазбавіўся ад акрываўленага адзення забітай ды ейнага смартфону.
📺 Навіны за 8 хвілін
🔻Камунальны калапс у Смалявічах праз вільготныя сурвэткі
🔻Беларус атрымаў у РФ 25 гадоў калоніі. За што?
🔻«Бязвіз» з Мальдывамі для беларусаў неўзабаве можа стаць рэальнасцю. Але пакуль гэта яшчэ недакладна
🔻Алесь Бяляцкі атрымаў медаль «За служэнне дэмакратыі»
🔻У Менску знікла цяжарная жанчына
🔻ДАІшнікі знайшлі мужчыну, які разагнаў сваё монакола ў цэнтры Менску да 60 км/г
🔻Сям'я з 4-х чалавек загінула на пажары ў Смалявіцкім раёне
🔻Кітайскія блогеры працягваюць турнэ па Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
👀 ДАІшнікі знайшлі і пакаралі мужчыну, які ганяў па цэнтры Менску на монаколе з такой жа хуткасцю, што і аўтамабілі
Відэа некалькі дзён таму выклаў у сацсеткі адзін з кіроўцаў. Ён звярнуў увагу на тое, што едзе на сваім легкавіку з хуткасцю 60 км/г, а ўладальнік монакола фактычна рухаецца з ім навыперадкі.
Інспектары ДАІ адгледзелі камеры відэаназірання з праспекту Незалежнасці, ўстанавілі асобу «гоншчыка»-манакаліста і прыцягнулі яго да адказнасці (праўда, не ўдакладнілі дакладную ступень пакарання). Дзейныя правілы дазваляюць рухацца на монаколах і электрасамакатах па роварных сцежках з хуткасцю не болей за 25 км/г. Па-за роварнымі сцежкамі перасоўвацца на такіх прыладах увогуле можна толькі з хуткасцю 10 км/г.
☝️На кангрэсе медыкаў ва Уроцлаве вывесілі чырвона-зялёны сцяг, каб падкрэсліць прысутнасць беларускіх удзельнікаў. Тыя дамагліся, каб яго знялі
Пра сітуацыю піша @nashaniva. «Кангрэс медыцынскай Палоніі» сабраў дактароў рознага паходжання, што арганізатары перадалі праз вывешванне адпаведных дзяржаўных сцягоў. Вось толькі са сцягам Беларусі ўзнік канфуз.
«Наша супольнасць аказалася прадстаўленай сімволікай тых уладаў, ад якіх многія з гэтых дактароў былі вымушаныя уцякаць», – гаварылася ў звароце беларусаў Уроцлава, што быў накіраваны арганізатарам.
Аргкамітэт кангрэсу адказаў, што шануе пазіцыю беларусаў і паабяцаў прыбраць сцяг.
📷 Фотафакт: Алесь Бяляцкі на цырымоніі Democracy Awards
Сёння праваабаронцу і беларускаму нобэлеўскаму лаўрэату ўручылі медаль «За служэнне дэмакратыі».
Гэтым медалём з 1999 года ўганаравалі некалькі дзясяткаў людзей. Сярод іх былі Лех Валэнса, Далай-Лама і Святлана Ціханоўская.
✍️ Сёлета адначасова з Бяляцкім былі таксама ўганараваныя сірыйскі Цэнтр за свабоду медыяў, расейская Арганізацыя дапамогі антываенным святарам, кубінскія дысідэнты ды іншыя.
💬 «Гісторыі палітвязняў трэба абавязкова занатоўваць, бо яны вельмі шмат цікавага распавядаюць пра чалавечую прыроду, пра сутнасць аўтарытарных рэжымаў»
Роўна год таму журналістка «Белсату» Ларыса Шчыракова была вызваленая і вывезеная ў Літву разам з групай іншых палітзняволеных.
Цяпер яна жыве ў польскім Беластоку, працягвае займацца тут сваім хобі – этнафатаграфіяй, а таксама запісвае ўспаміны з праведзенага ў калоніі часу, каб некалі выдаць іх у выглядзе кнігі.
Але, як і ў першы дзень пасля вызвалення, Ларыса падкрэслівае, што вельмі хоча вярнуцца дадому, у Беларусь.
✅ Чытайце вялікую размову на нашым сайце
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі