💬 «Самі супрацоўнікі зарагаталі ўголас, калі гэта пабачылі» Беларуска паскардзілася ў Threads, што ейнага сабаку ўсё часцей не пускаюць на платформы менскага метро. Хоць раней праблемаў не было – дастаткова было трымаць жывёлу на руках ды мець на ейнай пысе наморднік. Днямі працаўнікі метрапалітэну паставілі жанчыне такую ўмову: пасадзіць сабаку ў «пераноску» ці... апрануць на заднія лапы пакет. Аўтарка гісторыі выбрала другі варыянт. Вынік – на фатаздымках. «Майго сабаку ўкусіла пчала. Мы пабеглі ў ветклініку, джала дасталі, ін'екцыю зрабілі. Нам ехаць адну станцыю метро да дому. Супрацоўнікі патрабуюць "пераноску" або (увага!) пакет! "Пераноскі" ў нас няма, быў абраны пакет... Самі супрацоўнікі зарагаталі ўголас, калі гэта пабачылі»