💥 #галоўнае за 11 верасня ✔️Лукашэнка наведаў палігон у Баранавіцкім раёне і зрабіў шэраг заяваў: пра магчымую мабілізацыю ды пра тое, што ў войску служыць ягоны сын Мікалай ✔️Зніклую ў Менску 8 верасня цяжарную жанчыну знайшлі забітай. Затрымалі і меркаванага забойцу ✔️Доналд Туск расказаў, што польскія службы сумесна з украінскімі калегамі перадухілілі атаку на польскі памежны пераход ✔️Медаль «За служэнне дэмакратыі» ўручылі ў Злучаных Штатах Алесю Бяляцкаму. Паслухайце ягоную прамову ✔️Святлана Ціханоўская адзначае 44-ты дзень народзінаў. Вось так яе павіншаваў сын Карней ✔️У Польшчы затрымалі ўдзельнікаў групоўкі, што займалася кантрабандаю цыгарэт з РБ. Сярод арыштаваных ёсць і беларус ✔️«Я дагэтуль не зразумела, што такое "журналістыка ў выгнанні"». Вялікая размова з журналісткаю Ларысай Шчыраковай праз год пасля ейнага вызвалення ✔️На кангрэсе медыкаў ва Уроцлаве вывесілі чырвона-зялёны сцяг, каб падкрэсліць прысутнасць беларускіх удзельнікаў. Тыя дамагліся, каб яго знялі ✔️На якія спецыяльнасці ды на які заробак айчынныя працадаўцы гатовыя наймаць працаўнікоў з замежжа? Разбіраемся ў нашым матэрыяле ✔️Беларуска нарадзіла трайнятаў і папрасіла ў сувязі з гэтым у Лукашэнкі кватэру ў Менску ✔️У Горадні загінуў матацыкліст – яго не прапусціў легкавік, што паварочваў налева ✔️ДАІшнікі знайшлі і пакаралі мужчыну, які ганяў па цэнтры Менску на монаколе з такой жа хуткасцю, што і аўтамабілі ✔️Мінула чвэрць стагоддзя з дня тэрактаў, якія змянілі свет. Прыгадваем храналогію і наступствы 11 верасня 2001 #рэпрэсіі: ▫️Маладой намесніцы дырэктара школы з Беняконяў далі «хатнюю хімію», прызнаўшы вінаватай у «садзейнічанні экстрэмізму» ▫️Палітзняволеную Яну Пінчук накіравалі ў штрафны ізалятар на 15 содняў. Ціск на яе ініцыюе не адміністрацыя калоніі, а ГУБАЗіК