Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.4/day last 36 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. ▪️62-гадоваму кіроўцу цяжкавіка стала кепска проста за стырном на МКАД. Ён памёр Аўтамабіль Iveco, якім кіраваў мужчына, спачатку ўляцеў у адбойнік на сярэдзіне кальцавой, а пасля з'ехаў на ўзбочыну і ў кювет. Ратаўнікі дэблакавалі кіроўцу з кабіны, а медыкі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак яны не далі плёну. Смерць, верагодна, наступіла не ў выніку ДТЗ.

  2. 💬 «Я не шчаслівы з той нагоды, што ён паехаў. Але, разумееце, ягоная душа – у Горадні» Польскі журналіст Барташ Веліньскі быў першым прадстаўніком медыяў, які апублікаваў фота з Анджэем Пачобутам пасля ягонага вызвалення ў красавіку. Гэты ж чалавек стаў першым, хто падзяліўся здымкам Пачобута з Горадні пасля сённяшняга вяртання экс-палітвязня ў Беларусь. Спадар Веліньскі паразмаўляў з нашым карэспандэнтам і раскрыў больш звестак пра анансаваны яшчэ ў траўні прыезд Анджэя Пачобута на радзіму. Пра сам працэс перасячэння мяжы: Анджэй перасёк мяжу на аўтамабілі сваёй дачкі, якая ездзіць паміж Беластокам і Горадняй. Гэты аўтамабіль прапусцілі. Там, мяркую, была нейкая размова на мяжы паміж Анджэем і прадстаўнікамі службаў. Але я патэлефанаваў яму каля 12-й гадзіны, і ён сказаў, што ўжо на беларускім баку. Пра тое, куды Пачобут найперш паехаў у Беларусі: Сёння з самай раніцы пасля перасячэння мяжы ён паехаў у Вялікую Бераставіцу, месца свайго нараджэння. Потым адтуль паехаў на могілкі, схіліўся над магіламі сваіх продкаў. Адтуль паехаў у Горадню. Пра магчымыя рызыкі затрымання: Анджэй знаходзіцца ў Польшчы пад апекаю дзяржавы, таму ўрад паклапаціўся пра тое, каб беларускі бок не зрабіў нічога неразумнага ў гэтай справе. Пра паралелі з лёсам Аляксея Навальнага: Анджэй казаў: "Але гэта іншая краіна, гэта іншая сітуацыя. Гэта Беларусь, а не Расея. Калі б яны хацелі мяне забіць, яны б забілі мяне яшчэ ў турме". Пра спробы адгаварыць Пачобута ад паездкі ў Беларусь: Я лічу, што Анджэй павінен быў застацца. Ён мне неяк кажа: "Чаму ты забараняеш мне ехаць да маёй сям'і, у мой горад, у маю краіну? Сопат прыгожы, Варшава прыгожая, Беласток добры і таксама вельмі прыгожы, але мая душа – у Горадні" Пра рэакцыю лукашэнкаўскай прапаганды: Яны насамрэч апынуліся ў даволі складаным становішчы. Вяртаецца надзвычай адважны чалавек. Што аўтарытарны, хлуслівы прапагандыст можа зрабіць з такім чалавекам, як Пачобут? Ён можа толькі лаяць яго, але Пачобуту гэта, вядома, як з гусака вада. Пра схаваныя палітычныя сігналы, якія могуць хавацца ў вяртанні Пачобута: Я думаю, што гэта не з'яўляецца ніякім сігналам. Гэта асабістая справа Анджэя Пачобута. Яна не мае ніякай палітычнай афарбоўкі. Гэта проста яго асабісты, прыватны выбар.

  3. 🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня! У сённяшнім выданні: 🔸Легалізацыя ці самаліквідацыя? Што насамрэч адбываецца з Саюзам палякаў Беларусі? 🔸Цяпер да вайны рыхтуюцца і ратавальнікі 🔸Яшчэ 11 «Рускіх дамоў» паўстане за мяжою. Расказваем дзе менавіта і чым яны займаюцца ўжо цяпер Таксама пагаворым пра булінг у баранавіцкай гімназіі, скандал на забегу з сабакам, беспілотны транспарт у Беларусі, гуманітарную дапамогу Венесуэле ды эканамічны форум у Карпачы. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://youtube.com/live/Qug8tVdfdFc

  4. +3

    👻 А вы ведалі, што ў Менску ёсць свае «прывіды»? Паводле гарадской легенды, па начах каля ратушы з’яўляецца здань шляхціча Міхала Валадковіча. Яго расстралялі ў 1760 годзе проста ў двары менскай ратушы. А пасля па горадзе пайшла легенда: нібыта ягоны дух так і не пакінуў гэтае месца. Расказваем, што Валадковіч паспеў нарабіць пры жыцці і як рэальная гісторыя ператварылася ў легенду старога Менску. 👨‍🦰 А даведацца больш пра нашую гісторыю можна ў праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

  5. 💬 «Пайду Дудзінскага ў сябры дадам, ці што. Чым больш нас – тым менш іх» Новая калонка Паўла Вінаградава прысвечаная тэме, якая што 5 гадоў таму, што цяпер падзяляе нацыянальна-арыентаваную беларускую супольнасць на два практычна роўныя лагеры. 🤔 Ці варта забывацца на мінулае людзей, якія да падзеяў 2020-га працавалі на рэжым Лукашэнкі, а потым змянілі пазіцыю? Цікавыя аргументы прыводзяць прыхільнікі абодвух бакоў гэтага «супрацьстаяння». «Вінаград» паспеў пабываць і ў «радыкальным» лагеры, але цяпер, здаецца, палагаднеў. ✅ Чытайце ягоную калонку на нашым сайце 🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі

  6. 👀 Рэжым Лукашэнкі прапанаваў Саюзу палякаў Беларусі самараспусціцца ды легалізавацца як новая юрыдычная асоба? Узамен лукашэнкаўцы нібыта прапануюць сябрам Саюзу шэраг паслабленняў, звязаных з правядзеннем у Беларусі культурніцкіх польскіх праектаў. Аднак вяртанне сканфіскаванай раней маёмасці арганізацыі ў такім выпадку стане амаль немагчымым. Галоўная рада СПБ пакуль не прымала рашэння аб роспуску арганізацыі дзеля рэгістрацыі новай. Паводле звестак TVP, у актывістаў няма ўпэўненасці, што рэжым Лукашэнкі ў дадзенай сітуацыі сапраўды мае намер выканаць свае абяцанні. ✅ Расказваем больш пра сітуацыю па спасылцы 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі

  7. 🧐 Літва не бачыць ваенных пагрозаў з боку Беларусі. Але ці іх і праўда няма? Дарадца прэзідэнта Літвы ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс адмаўляе імавернасць пагрозы з боку Беларусі, нягледзячы на заявы Ціханоўскай пра разгортванне вайсковай інфраструктуры на тэрыторыі нашай краіны. Дык хто мае рацыю? У нашай праграме «Тут і там» рэдактар «Белсату» Сяргей Пеляса выказаў такое меркаванне: «Ціханоўская не мае выведнай інфармацыі са штаб-кватэры NATO ці Дзяржаўнай службы бяспекі Літвы, але мае беларусаў, якія да яе ці ейнай каманды пішуць з Беларусі. І беларусы бачаць, што хай сабе і прыхавана, але там і тут нейкая інфраструктура будуецца. Мы памятаем гэтую інфраструктуру ў Асіповічах на ракетнай базе. Таму тут я бы памірыў Святлану Ціханоўскую са спадаром амбасадарам Матулёнісам. Ён мае рацыю, што няма рыхтавання да агрэсіі, але і Ціханоўская мае рацыю. Беларусы інфармуюць, што інфраструктуру будуюць». ❓Якая пазіцыя бліжэй вам? 🎥 Цалкам праграму глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».

  8. 💪 Не ўсе героі носяць плашчы. Некаторыя разгружаюць палеты Звычайны грузчык супермаркету з прыгараду Мехіка выклікаў захапленне ўсёй краіны пасля таго, як выратаваў дзяўчынку. Маці не ўсачыла за ёй, і малая пабегла проста на вуліцу з ажыўленым аўтамабільным рухам. На шчасце, усё скончылася добра. У тым ліку дзякуючы самаадданасці грузчыка. Паглядзіце, як гэта было 👀

  9. 🐶 Беларускі Threads заступіўся за шпіца, якога гаспадар неахайна цягнуў на павадку. У справу ўмяшалася нават міліцыя Многія былі перакананыя, што сітуацыя здарылася ў часе менскага паўмарафону ў нядзелю. На самой жа справе гэта быў адмысловы забег для людзей разам з іхнымі гадаванцамі пад назваю «Хуткія лапкі». Ён адбываўся днём раней – 5 верасня. На відэа трапіў старт аднаго з удзельнікаў, які рэзка цягнуў свайго маленькага шпіца за сабою, пры тым што сабака ўпіраўся ды нават не спрабаваў перабіраць лапкамі. Беларуская супольнасць Threads задалася пытаннем, ці не выглядае гэта як здзек з жывёлы. 👀 Сёння менская міліцыя паведаміла, што знайшла гаспадара шпіца. З ім запісалі відэа, дзе мужчына расказвае сваю версію падзеяў. Ён пераконвае, што гадаванец проста спужаўся рэзкага гуку стартавага сігналу, таму і не зразумеў адразу, што трэба бегчы. Ніякіх траўмаў жывёла, паводле мужчыны, не атрымала і адчувае сябе добра. Міліцыя ўсё роўна праводзіць праверку з мэтаю выявіць, ці было ў дзеяннях гаспадара сабакі нейкае правапарушэнне.

  10. 💱 Курсы валютаў 8 верасня Еўрапейская і амерыканская валюты сёння сінхронна падраслі прыкладна на паўкапейкі. Расейскі рубель трохі саслабеў. #курсывалютаў

  11. edited

    ✍️ Вяртанне Пачобута ў Беларусь. Галоўнае Дата і час прыезду былога палітвязня ў родную Горадню да апошняга моманту былі таямніцаю. Насуперак хваляванням многіх, яго не затрымалі на мяжы. Забароны на ўезд для актывіста польскай мешнасці таксама не было.

  12. edited

    📷 Фотафакт: Анджэй Пачобут у Горадні на беразе Нёмна Кадр апублікаваў журналіст выдання Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі.

  13. 🔺 Расея атакавала памяшканні тэлеканалу «Мы – Украіна» у момант жывога эфіру Асноўны ўдар прыйшоўся на рэдакцыю і офісы супрацоўнікаў. На месцы працуюць ратавальнікі і медыкі.

  14. edited

    💬 «Гэта не значыць, што ўсе беларусы могуць вяртацца» Вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь у жывым эфіры новай белсатаўскай праграмы «Наш дзень» пракаментаваў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка: «У выпадку Статкевіча і ў выпадку Пачобута – гэта сапраўды міжнародная ўвага. У вызваленні гэтых людзей удзельнічалі амерыканцы, а з амерыканцамі Лукашэнка сварыцца не хоча. На жаль, такая "абарона" не распаўсюджваецца на ўсіх. Вядома, гэта [вяртанне Пачобута] – пазітыўны прэцэдэнт, але, па-першае, давайце дачакаемся ягонага бяспечнага выезду [з Беларусі], а па-другое, гэта не азначае што ўсе беларусы могуць вяртацца. Таму мы заклікаем пакуль што ўстрымацца ад паездак у Беларусь тых, для арышту каго рэжым можа мець падставы»

  15. edited

    ☝️PAP: Анджэй Пачобут выехаў з Польшчы праз пункт пропуску «Баброўнікі» Паводле інфармацыі ад польскіх службаў, разам з экс-палітвязнем у Беларусь ехала жанчына.

  16. edited

    🔸Святлана Ціханоўская пракаментавала вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь «Думаю, кожны, хто ведае яго гісторыю, разумее, колькі мужнасці стаіць за гэтым рашэннем. Часам нават ва ўмовах дыктатуры чалавек можа адваяваць для сябе маленькую прастору свабоды – дзякуючы ўласнай трываласці і міжнароднай падтрымцы. Я вельмі рада, што Анджэй цяпер у Беларусі і можа быць дома. Але важна не рабіць з гэтага выснову, што ў краіне нешта змянілася для ўсіх. Рэпрэсіі працягваюцца: людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы, ціснуць на родных, выклікаюць у КДБ. Для тых, хто мае рызыку пераследу, вяртанне па-ранейшаму можа быць небяспечным. Гісторыя Анджэя – вельмі асаблівая. Такія людзі натхняюць сваёй вытрымкай і гераізмам. І сёння галоўнае – каб ён быў у бяспецы. І спадзяюся, што ён гэтак жа свабодна зможа выехаць».

  17. ▶️Жывы эфір праграмы «Наш дзень» Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі дня з нашымі журналістамі ды гасцямі студыі. Сёння гаворым пра вяртанне Анджэя Пачобута ў Беларусь. Таксама ў выданні: 📍Дзень беларускай вайсковай славы: чаму гэтая дата важная для нас ды ці ваяўнічы народ беларусы? 📍Абмяркуем і мапу заробкаў у Беларусі, дэмаграфічную праблему ды як крэдыт пад 1% справакаваў рост цэнаў на жыллё. Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️ https://www.youtube.com/live/wFN9oII95Qc

  18. edited

    ☝️Gazeta Wyborcza: Пачобут збіраецца знаходзіцца ў Беларусі цягам тыдня, пасля паляціць у Паўночную Амерыку Там былы палітвязень плануе сустрэцца з амерыканскімі ды канадскімі палітыкамі, а таксама актывістамі мясцовай польскай дыяспары. Далей, паводле выдання, Анджэй Пачобут накіруецца ў Польшчу, дзе будзе працаваць над кнігаю пра сваё знаходжанне ў турме.

  19. edited

    ❗️Анджэй Пачобут перасёк польска-беларускую мяжу ды едзе ў Горадню Пра гэта піша рэпарцёр польскага выдання Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі. Гэты ж журналіст быў першым прадстаўніком медыяў, хто пабачыўся з Пачобутам пасля ягонага вызвалення ў красавіку. Пачобут выехаў з тэрыторыі Польшчы сёння да апоўдня.

  20. Older posts