▪️62-гадоваму кіроўцу цяжкавіка стала кепска проста за стырном на МКАД. Ён памёр Аўтамабіль Iveco, якім кіраваў мужчына, спачатку ўляцеў у адбойнік на сярэдзіне кальцавой, а пасля з'ехаў на ўзбочыну і ў кювет. Ратаўнікі дэблакавалі кіроўцу з кабіны, а медыкі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак яны не далі плёну. Смерць, верагодна, наступіла не ў выніку ДТЗ.