👀 Рэжым Лукашэнкі прапанаваў Саюзу палякаў Беларусі самараспусціцца ды легалізавацца як новая юрыдычная асоба? Узамен лукашэнкаўцы нібыта прапануюць сябрам Саюзу шэраг паслабленняў, звязаных з правядзеннем у Беларусі культурніцкіх польскіх праектаў. Аднак вяртанне сканфіскаванай раней маёмасці арганізацыі ў такім выпадку стане амаль немагчымым. Галоўная рада СПБ пакуль не прымала рашэння аб роспуску арганізацыі дзеля рэгістрацыі новай. Паводле звестак TVP, у актывістаў няма ўпэўненасці, што рэжым Лукашэнкі ў дадзенай сітуацыі сапраўды мае намер выканаць свае абяцанні. ✅ Расказваем больш пра сітуацыю па спасылцы 🔗 Карыстайцеся гэтым лінкам, калі вы ў Беларусі