Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 10.9%1.6K avg views
Posting 37.4/day last 42 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢

🧐 Літва не бачыць ваенных пагрозаў з боку Беларусі. Але ці іх і праўда няма? Дарадца прэзідэнта Літвы ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матулёніс адмаўляе імавернасць пагрозы з боку Беларусі, нягледзячы на заявы Ціханоўскай пра разгортванне вайсковай інфраструктуры на тэрыторыі нашай краіны. Дык хто мае рацыю? У нашай праграме «Тут і там» рэдактар «Белсату» Сяргей Пеляса выказаў такое меркаванне: «Ціханоўская не мае выведнай інфармацыі са штаб-кватэры NATO ці Дзяржаўнай службы бяспекі Літвы, але мае беларусаў, якія да яе ці ейнай каманды пішуць з Беларусі. І беларусы бачаць, што хай сабе і прыхавана, але там і тут нейкая інфраструктура будуецца. Мы памятаем гэтую інфраструктуру ў Асіповічах на ракетнай базе. Таму тут я бы памірыў Святлану Ціханоўскую са спадаром амбасадарам Матулёнісам. Ён мае рацыю, што няма рыхтавання да агрэсіі, але і Ціханоўская мае рацыю. Беларусы інфармуюць, што інфраструктуру будуюць». ❓Якая пазіцыя бліжэй вам? 🎥 Цалкам праграму глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».

Views over time

05001K1.5K2K8 Sep 13:4811 Nov 21:461.7K8 Sep 13:48: 0 views11 Nov 21:46: 1,740 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
8 Sep 2026, 13:480
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.