🐶 Беларускі Threads заступіўся за шпіца, якога гаспадар неахайна цягнуў на павадку. У справу ўмяшалася нават міліцыя Многія былі перакананыя, што сітуацыя здарылася ў часе менскага паўмарафону ў нядзелю. На самой жа справе гэта быў адмысловы забег для людзей разам з іхнымі гадаванцамі пад назваю «Хуткія лапкі». Ён адбываўся днём раней – 5 верасня. На відэа трапіў старт аднаго з удзельнікаў, які рэзка цягнуў свайго маленькага шпіца за сабою, пры тым што сабака ўпіраўся ды нават не спрабаваў перабіраць лапкамі. Беларуская супольнасць Threads задалася пытаннем, ці не выглядае гэта як здзек з жывёлы. 👀 Сёння менская міліцыя паведаміла, што знайшла гаспадара шпіца. З ім запісалі відэа, дзе мужчына расказвае сваю версію падзеяў. Ён пераконвае, што гадаванец проста спужаўся рэзкага гуку стартавага сігналу, таму і не зразумеў адразу, што трэба бегчы. Ніякіх траўмаў жывёла, паводле мужчыны, не атрымала і адчувае сябе добра. Міліцыя ўсё роўна праводзіць праверку з мэтаю выявіць, ці было ў дзеяннях гаспадара сабакі нейкае правапарушэнне.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
10.9%1.6K avg views
Posting
37.4/day
last 43 minutes ago
Reactions per 1K views
14.7
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 8 Sep 2026, 12:59 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 1.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.