Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 133.2%2.2K avg views
Posting 12.9/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. repost

    лукашенко тратит всё больше на силовиков Белорусский режим планируют в 2027 году увеличить расходы на оборону и силовой блок заметно быстрее, чем растёт бюджет в целом. Об этом сообщила Служба внешней разведки Украины. По данным СВР, на оборону, правоохранительные органы и безопасность пойдёт около 4,32 млрд долларов, почти 21% всех расходов бюджета. Оборонные расходы вырастут на 15%, до 1,76 млрд долларов. На суды, правоохранительную деятельность и безопасность предусмотрено 2,54 млрд, что на 11,5% больше, чем в прошлом году. Весь бюджет при этом вырастет лишь на 3,6%. Больше всего получат структуры, которые отвечают за контроль над обществом. МВД выделят около 945 млн долларов против 856 млн годом ранее. Финансирование прокуратуры увеличат на 16,2%, судов на 14,7%, пограничной службы на 14,4%, органов госбезопасности на 13%. В украинской разведке считают, что основной прирост достанется структурам, которые контролируют общество и обеспечивают сохранение власти лукашенко.

  2. ⁉️Норма ли в беларуском обществе употребление "мата" среди детей и взрослых Случай в беларуском кафе😳

  3. У Абу-Дабі завяршыўся першы дзень трохбаковых перамоваў паміж Украінай, ЗША і Расіяй. Бакі папярэдне дамовіліся пра маштабны абмен ваеннапалоннымі. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа назваў перамовы прадуктыўнымі, але падкрэсліў, што наперадзе яшчэ шмат працы. Спецпасланнік ЗША Джарэд Кушнер заявіў, што Пуцін гатовы да міру пры выкананні пэўных умоў. Пры гэтым Рубіа адзначыў, што не чакае вырашэння пытанняў у бліжэйшыя 24 гадзіны. Расія не пагодзіцца з патрабаваннем Еўропы неадкладна спыніць агонь ва Украіне, заявіў Лаўроў. Перамовы працягнуцца далей.

  4. edited

    🚢 ❗️Краіны Паўночнай Еўропы створаць ваенна-марскі альянс для стрымлівання Расіі. 10 лістапада прадстаўнікі ўсіх дзесяці краін Аб’яднаных экспедыцыйных сіл (JEF) падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве сваіх ваенна-марскіх сіл. Як паведаміў начальнік Генштаба Вялікабрытаніі Рычард Найтон, адна з галоўных задач — стрымліванне расійскіх падводных лодак і абарона марскіх шляхоў. Пагадненне павінна перавесці супрацоўніцтва ад абмену інфармацыяй да практычных сумесных дзеянняў.

  5. Сёння каля пятай раніцы ў Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт чыгуначнага моста праз раку Віледзь. З рэек сышлі некалькі грузавых вагонаў, рух на ўчастку спынены. У выніку абрушэння затрыманыя восем пасажырскіх цягнікоў, у тым ліку Масква — Варкута і Санкт-Пецярбург — Сыктыўкар. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма. Прычыны здарэння высвятляюць.

  6. Латвія ўмацоўвае мяжу з Беларуссю На ўсходняй мяжы Латвіі з Расіяй і Беларуссю працягваецца будаўніцтва Балтыйскай абарончай лініі. Вайскоўцы ўжо выкапалі чатыры кіламетры супрацьтанкавых равоў і ўсталявалі пяць кіламетраў бетонных загароджанняў, вядомых як «зубы дракона». Журналісты Латвійскага тэлебачання LTV Ziņu dienests наведалі будаўнічую пляцоўку і паказалі, як узводзяцца абарончыя збудаванні.

  7. repost

    Левыя без «левай павесткі» Мінск у гэтыя дні прымае ў дэлегацыю з Брандэнбурга. 9 лістапада ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Ігар Секрэта сустрэўся з дэлегацыяй немцаў з Брандэнбурга, якая прыехала з 6 па 11 лістапада. Ініцыятар паездкі — дэпутат ландтага Свен Хорнауф з партыі Сары Вагенкнехт, а афіцыйная мэта — аднавіць сувязі гарадоў-пабрацімаў. Партыя Сары Вагенкнехт Да кастрычніка 2026 года партыя Хорнауфа называлася «Саюз Сары Вагенкнехт», цяпер — BSW («Саюз сацыяльнай справядлівасці і эканамічнага розуму»). Гэта левая партыя папулісцкага кшталту: яна ўзнікла ў 2024 годзе пасля расколу Die Linke, калі Вагенкнехт і яе прыхільнікаў выключылі з партыі, і яны стварылі ўласную. «Левай» яе называюць за сацыяльна-эканамічную праграму: абарона бедных, справядлівасць у размеркаванні і крытыка глабалізацыі. Па культурных пытаннях партыя кансерватыўная — супраць іміграцыі, халодна ставіцца да ЛГБТ і «зялёнай» палітыкі, якія звычайна лічацца левымі тэмамі. Таму яе называюць «левымі папулістамі», а не класічнымі левымі. Галоўнае для Мінска — знешняя палітыка. Вагенкнехт крытыкуе дапамогу Украіне і называе вайну канфліктам НАТО і Расіі, таму яе партыю лічаць расійска-сімпатызуючай. Па словах Хорнауфа, у дэлегацыі былі таксама прадстаўнікі «зялёных» і AfD і беспартыйныя. Але дакладны склад не агучаны. Секрэта вінаваціў у крызісе Брусэль і «афіцыйны Берлін», пералічыў наступствы санкцый і раскрытыкаваў нямецкія мемарыяльныя ўстановы. Таксама ён заявіў, што падобных дэлегацый не было шмат гадоў. Для Мінскага рэжыму такі візіт сёння — рэдкая магчымасць паказаць, што ізаляцыя слабее. Дэпутат зямельнага парламента не вызначае палітыку Берліна, але яго ўлада мінімальная. Безумоўна, такі палітычны сігнал і прыезд не просты крок, але гэта і не нармалізацыі адносін з Германіяй, таму яго трэба адрозніваць ад афіцыйнага курсу ФРГ і ЕС і уважліва сачыць за развіццём падзей далей.

  8. edited

    💰НАС ПРАДАЛІ ЗА ТАННЫ ГАЗ, А ШТО ДАЛЕЙ ⁉️ Нам гадамі тлумачылі, што саюз з расіяй — гэта стабільнасць. Насамрэч гэта быў абмен: краіна аддала экспарт, рынак і частку суверэнітэту, а ўзамен атрымала дазвол паўтараць «усё пад кантролем». Адзін кліент, адзін гаспадар і амаль дзве траціны беларускага экспарту ідуць у расію. Лёс нашых заводаў, працоўных месцаў і зарплат вызначаецца не ў Мінск, а ў рф. Калі ў Маскве пачынаецца крызіс, мы плацім за яго першымі. Па ацэнцы ўкраінскай выведкі, банкаўскі крызіс у расіі ўдарыў бы па Беларусі мацней, чым па самой расіі. Тое ж было пасля дэфолту 1998 года, калі нашы людзі яшчэ некалькі гадоў плацілі за чужую памылку. І ужо не прагнозы, а факты. У першым квартале 2026 года ВВП Беларусі знізіўся на 0,4%, а Мінск чакаў росту на 2,8%. Так выглядае «стабільнасць», якую нам абяцалі⁉️ Калі расійская эканоміка пахіснецца яшчэ мацней, пад ударам апынуцца і прадпрыемствы, і банкі, і рубель, і зберажэнні звычайных людзей. А хто за гэта адказвае, бо залежнасць не ўзнікла сама?! Яе будавалі рашэннямі, адмовай ад дыверсіфікацыі, ізаляцыяй ад суседзяў, санкцыйнай палітыкай, якая закрыла астатнія рынкі. Сённяшняя "улада" нажаль ператварыла Беларусь ў прыдатак чужой эканомікі і назвала гэта суверэнітэтам😔 А што рабіць? Свабодная Беларусь павінна мець некалькі рынкаў, незалежную энергетыку і ўласны голас. Так, гэта цяжкі і доўгі шлях, але ён пачынаецца з буйной эканомікі, а з адным пакупніком не можа быць незалежнай і моцнай Беларусі. Некаторыя прыхільнікі цяперашняга рэжыму кажуць, што інтэграцыя з расіяй дае таннае паліва, гарантаваны збыт і ўстойлівасць пад санкцыямі. Яны нагадваюць, што летам 2026 года Беларусь паставіла ў расію рэкордны аб'ём бензіну і атрымала з гэтага выгаду. Але калі пачнецца эфект "даміно", і эканоміка рассіі паляціць праз страты і "сво" , то што будзе з эканомікай Беларусі , ці ёсць у нашай краіны запасны варыян эканамічнага выратавання !?

  9. Фсбшная пропагандисткая подстилка , временно находящаяся физически в РБ , он же Гигин, возмущен репрессиями и зачисткой политической поляны , чует недоброе 🐓

  10. Скандальна вядомай беларускай блогерцы Ірэ МісМо ў Парыжы адмовіліся прадаць упрыгожванне Cartier 💍 Паводле яе слоў, калі яна ўжо збіралася разлічвацца, прадавец заявіў, што кліентам з Беларусі і расіі тут не прадаюць. Блогерка абураная і па яе словах, прадавец дадаў, што ўся сетка Cartier ставіцца да іх з пагардай. Пра сваё абурэнне яна расказала ў асабістым блогу.

  11. У Гомелі жанчына забіла свайго сужыцеля-замежніка і закапала цела Паводле Следчага камітэта, падчас сумеснага распіцця алкаголю паміж 53-гадовай жанчынай і яе сужыцелем узнік канфлікт. Мужчына вёў прамы эфір у TikTok, што раззлавала гаспадыню кватэры: яна разбіла яго тэлефон, а затым ударыла мужчыну нажом. Ад атрыманых раненняў замежнік памёр на месцы. Пазней жанчына прымусіла свайго 18-гадовага сына дапамагчы схаваць злачынства. Цела загінулага яны закапалі на прысядзібным участку. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў забойстве, яе сыну — ва ўкрывальніцтве.

  12. Падрабязнасці жыцця Мадура ў амерыканскай турме Экс-прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, які знаходзіцца ў амерыканскай турме, звярнуўся да рэлігіі і філасофіі. Пра гэта паведамляе газета The New York Times са спасылкай на свае крыніцы. Паводле выдання, большую частку вольнага часу ён праводзіць за чытаннем Бібліі і Карана. Акрамя таго, ён пачаў праяўляць цікавасць да юдаізму.

  13. edited

    В Беларуси убивают пожилых под видом суицида, есть все признаки насильственного преступления в гостинице, но правоохранительные органы и Генеральная прокуратура не расследуют подобные дела.

  14. Older posts