Еўропа гатовая аднавіць перамовы з Расіяй аб кантролі над узбраеннямі, — Financial Times Еўрапейскія краіны разглядаюць магчымасць аднаўлення перамоваў з Масквой аб кантролі над узбраеннямі і прадухіленні ваенных канфліктаў. Гаворка ідзе пра вяртанне да механізмаў дамоўленасцяў часоў халоднай вайны. Сярод магчымых ініцыятываў — аднаўленне Дамовы аб адкрытым небе, якая дазваляла ЗША і СССР праводзіць назіральныя палёты над тэрыторыямі адно аднаго. Таксама абмяркоўваецца магчымасць новых пагадненняў аб абмежаванні размяшчэння асобных відаў ракет.