Усё часцей да нас звяртаюцца беларусы, якія дзесяцігоддзямі жывуць ва Украіне, маюць тут пастаянны від на жыхарства, але пры гэтым застаюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Пытанне ва ўсіх практычна адно: што рабіць з пашпартам Рэспублікі Беларусь, тэрмін дзеяння якога ўжо скончыўся або вось-вось скончыцца? На жаль, беларуская супольнасць ва Украіне апынулася ў вельмі няпростай сітуацыі. Бо за кожнай нацыянальнай супольнасцю стаіць матчыная дзяржава, якая абараняе інтарэсы сваіх грамадзян за мяжой. А мы жывём ва Украіне — краіне, якая амаль пяць гадоў супрацьстаіць поўнамаштабнай расійскай агрэсіі, і пры гэтым не маем магчымасці разлічваць на належную консульскую падтрымку з боку ўласнай дзяржавы. Але праблема значна глыбейшая, чым проста замена пашпарта. А што рабіць чалавеку, калі ў Беларусі памрэ самы блізкі чалавек — маці, бацька, брат ці сястра? Як трапіць на радзіму, каб развітацца з роднымі, калі пашпарт пратэрмінаваны? Якія дакументы афармляць, як перасекчы мяжу і хто ўвогуле можа дапамагчы ў такой сітуацыі? А калі ўзнікае надзвычайная сітуацыя і чалавеку неабходна тэрмінова эвакуявацца з Украіны праз баявыя дзеянні? Для грамадзян Беларусі гэта можа стаць яшчэ адной сур’ёзнай праблемай. У многіх краінах для ўезду беларусам патрэбная віза, а атрымаць яе з пратэрмінаваным пашпартам практычна немагчыма. Што рабіць чалавеку, калі трэба тэрмінова ратаваць сваё жыццё і жыццё сваёй сям’і, пакінуць небяспечны рэгіён, але ён не можа скарыстацца звычайнымі механізмамі перасячэння межаў? Такім чынам, чалавек можа апынуцца ў пастцы: ва Украіне — вайна, пашпарт скончыўся, консульскай дапамогі з боку Беларусі няма, а магчымасць выехаць у бяспечную краіну абмежаваная візавымі і дакументальнымі патрабаваннямі. Атрымліваецца, што чалавек, які дзесяцігоддзямі жыве ва Украіне, мае пастаянны від на жыхарства, працуе, стварае сям’ю, гадуе дзяцей і лічыць Украіну сваім домам, можа апынуцца фактычна адрэзаным нават ад магчымасці развітацца з бацькамі або своечасова пакінуць небяспечную тэрыторыю. І гэта ўжо не проста юрыдычная праблема. Гэта пытанне чалавечай годнасці, сямейных сувязяў, бяспекі і элементарных правоў чалавека. Ці павінны людзі, якія дзесяцігоддзямі жывуць ва Украіне, аказвацца ў такой сітуацыі без рэальных механізмаў абароны? Мы разумеем, што хуткіх рашэнняў тут не будзе. Але калі мы самі не пачнём гаварыць пра гэтыя праблемы, ніхто за нас гэтага не зробіць. Таму мы пачынаем сістэмную працу, каб вынесці праблемы беларусаў ва Украіне не толькі на ўзровень украінскіх дзяржаўных органаў, але і на міжнародны ўзровень. Будзем шукаць прававыя механізмы, звяртацца ў адпаведныя інстытуцыі, прыцягваць міжнародных партнёраў і дамагацца таго, каб голас беларусаў, якія гадамі жывуць ва Украіне, нарэшце быў пачуты. Беларусы ва Украіне не павінны заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Мы адкрытыя да зваротаў, прапаноў і супрацоўніцтва. Калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй, звяртайцеся да нас. Бо калі мы самі не будзем абараняць інтарэсы сваёй супольнасці, за нас гэтага ніхто не зробіць. У адзінстве наша сіла! belaruscentr@gmail.com
Volny Belarus
Subscribers
1.7K
+0 24h
Reach per post (ERR)
133.2%2.2K avg views
Posting
13.0/day
last 12 hours ago
Reactions per 1K views
0.0
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 11 Nov 2026, 20:09 | 0 |
| 13 Nov 2026, 15:43 | 2.3K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.