😆У Магілёве адкрыццё мясной крамы ператварылі амаль у дзяржаўную цырымонію Новы магазін Магілёўскага мясаканцэрна адкрывалі з удзелам міністра ўнутраных спраў, вайскоўцаў і святара. Не абышлося і без урачыстага пераразання чырвонай стужкі. Здавалася б, проста адкрыццё крамы, дзе будуць прадаваць каўбасу і мяса. Але склад удзельнікаў і маштаб цырымоніі надаюць падзеі амаль дзяржаўнае значэнне. Застаецца толькі здагадвацца, які сімвалічны пасыл хацелі гэтым перадаць арганізатары🥩😵