⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим.
Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
Subscribers1.7K +0 24h
Reach per post (ERR)132.7%2.2K avg views
Posting12.7/daylast 1 hour ago
Reactions per 1K views0.0
repost
Калі Пуцін усё ж прымусіць Лукашэнку ўступіць у вайну?
Аналітычны матэрыял Unis pour L'Ukraine ад 21 верасня 2026 года смадэляваў сцэнарый нападу Беларусі на Украіну праз Чарнігаўскую вобласць пры падтрымцы Расіі.
Паводле мадэлявання, беларускі сухапутны кампанент налічвае 20 210 вайскоўцаў, а на поўдзень можа быць перакінута 12 000–18 000 чалавек. У непасрэдным наступленні могуць удзельнічаць 7 000–9 000 вайскоўцаў, 90–130 танкаў, 220–320 бронемашын і 100–150 артылерыйскіх сістэм. Украінская абарона спачатку можа задзейнічаць 7 000–10 000 чалавек, а пасля ўзмацнення — да 20 000.
Магчымыя беларускія страты за першы тыдзень у 1 700–2 000 чалавек, з якіх 22–28% могуць загінуць. Паводле гэтага сцэнарыя, тэмп ваеннай лагістыкі Беларусі можа знізіцца на 10–25%, а наступленне — перайсці ў абарону або частковае адступленне.
А пасля ўцягвання РБ рассеяй канчаткова ў вайну будуць цяжкія наступствы для беларускай эканомікі, грамадства і стабільнасці сённяшняга рэжыму .
🔥 Куйбышаўскі НПЗ у Самары загарэўся пасля атакі беспілотнікаў
У ноч на 22 верасня Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці Расіі быў атакаваны беспілотнікамі, пасля чаго на прадпрыемстве ўспыхнуў пажар.
Завод уваходзіць у склад «Раснафты», а яго праектная магутнасць перапрацоўкі складае каля 7 мільёнаў тон нафты ў год. У 2024 годзе прадпрыемства перапрацавала каля 4,7 мільёна тон нафты, вырабіўшы 800 тысяч тон бензіну і 1,4 мільёна тон дызельнага паліва.
Акрамя таго, выбухі чуліся ў Тальяці Самарскай вобласці. Куйбышаўскі НПЗ з'яўляецца часткай важнага нафтаперапрацоўчага вузла Раснафты.
🕹У Гомелі да 23 верасня абмежавалі рух і паркоўку з-за вучэнняў.
У Гомелі ў некаторых месцах абмежавалі рух і паркоўку аўтамабіляў у сувязі з камандна-штабнымі вучэннямі.
Абмежаванні будуць дзейнічаць да 18:00 23 верасня, паведамілі ў міліцыі. Рух абмежаваны на вуліцы Камунараў, а таксама каля дома №18 на Савецкай і на Крыжлянскай.Часткова абмежавана паркоўка на тэрыторыі гасцініцы «Сож».
Падчас вучэнняў па вуліцах будзе перамяшчацца спецыяльная і ваенная тэхніка, таму кіроўцаў просяць загадзя планаваць маршруты.
edited
Трамп сам знішчае свой рэйтынг
Трамп забараніў CNN працаваць у Белым доме, абвінаваціўшы канал у хлусні, што выклікала салідарнасць іншых СМІ.
Нават Fox News і іншыя канкурэнты CNN падтрымалі бойкот выступаў прэзідэнта.
Рэйтынг Трампа ўпаў да рэкордна нізкіх 32% паводле апытання Reuters/Ipsos. На сустрэчы з Зяленскім Трамп плануе ціснуць на Украіну, каб спыніць удары па расійскіх НПЗ.
Але цяпер сам Трамп апынуўся ў слабой пазіцыі: ягоныя ўласныя рашэнні пагаршаюць становішча і зніжаюць рэйтынг. А тэлеканалы яшчэ падалі ў суд на Трампа.
⚠️ Польшча падняла ў паветра ваенную авіяцыю праз расійскую атаку па Украіне.
Жыхары Люблінскага ваяводства атрымалі SMS-папярэджанні ад Урадавага цэнтра бяспекі Польшчы (RCB). Польскія ўлады паведамілі пра актыўнасць ваенных самалётаў і заклікалі сачыць за далейшымі паведамленнямі.
⚡️Падобнае папярэджанне прагучала і ў Латвіі, дзе заявілі пра магчымую пагрозу паветранаму прастору ў Краслаўскім краі.
(document without text)
https://youtu.be/SUES-stX7NI
🔴 Масавыя затрыманні афіцэраў на авіябазе ў Мачулішчах
На авіябазе ў Мачулішчах сілавікі затрымалі былых саслужыўцаў адстаўнога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары.
Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», іх падазраюць у кантактах з ім і магчымым супрацоўніцтве з камандай Валерыя Сахашчыка. Затрыманні могуць быць звязаныя з падазрэннямі ў дзейнасці на карысць дэмакратычных сіл.
Рэжым Лукашэнкі працягвае ўзмацняць рэпрэсіі супраць вайскоўцаў, падазраваных у нелаяльнасці. Сістэма баіцца нават патэнцыйных кантактаў з тымі, хто выступае за перамены.
Калійная «мегаўгода» Трампа і Лукашэнкі
Трамп заявіў, што ЗША працуюць над вялікай угодай па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі па цэнах ніжэйшых за канадскія.
Магчымая здзелка звязаная з гандлёвымі супярэчнасцямі Вашынгтона і Атавы, але яе ўмовы пакуль не раскрытыя.
На фоне вайны Расіі супраць Украіны і росту бяспековых пагроз такія крокі выклікаюць пытанні пра прававую паслядоўнасць санкцыйнай палітыкі.
Эканамічныя інтарэсы ЗША могуць уступаць у супярэчнасць з ціскам на рэжым Лукашэнкі, а Масква атрымлівае у гэтым выпадку дадатковую магчымасць назіраць за раз'яднанасцю Захаду.
Калі геапалітыка ператвараецца ў гандаль рэсурсамі, прынцыповыя заявы пра бяспеку рызыкуюць застацца толькі словамі.
⚠️ У Польшчы папярэджваюць пра магчымую вербоўку праз SMS
Польскія грамадзяне і замежнікі атрымліваюць падазроныя SMS з прапановамі працы, якія перанакіроўваюць у Telegram. Паводле Міхала Марэка, за такімі схемамі могуць стаяць расійскія і беларускія спецслужбы.
Мэта — ад простых інфармацыйных заданняў да магчымых актаў сабатажу. ABW ужо папярэджвала пра вербоўку праз Telegram пад выглядам лёгкага заробку.
Не пераходзьце па падазроных спасылках і не кантактуйце з невядомымі «рэкрутэрамі»!
edited
🤷♂Вось так абыходзяць многія санкцыіі ў Еўропе і працуюць некаторыя беларусы на рашыстскую федэрацыю
https://youtu.be/LeIdpYuFOUQ?is=nAWVVyQthwMKn6qF
repost
Учора загінуў адзін з пачынальнікаў УНА -УНСО. Мікола Карпюк. Мы разам прайшлі шлях ад Прыднестроў'я ... багата што пра падрыхтоўку ўзброенага аднаўленьня канстытуцыйнага ладу ў Беларусі , яшчэ не апрылюднівалі... якраз кіраўніком з украінскага боку быў Мікола. Так закладалася беларуска-ўкраінскае баявое братэрства .
Дужа вялікая страта. Не толькі для Украіны, але і для Беларусі. Асобаў такога маштабу , мала ў любой нацыі.
Хай брат адпачне ў Вальхале.
Гонар і Годнасьць!
На трассе Р-23, что на Солигорск открылась фура с бураками ,а люди не растерялись и помогали убрать с дороги.
edited
❗️Мінчук Сяргей Какоўка паскардзіўся ў TikTok на велізарныя чэргі ў паліклініцы №24, дзе праводзяць спецмедагляды.
За талонам мужчына стаяў 3 гадзіны, яшчэ 2,5 гадзіны чакаў накіравання на медкамісію, а ўсіх лекараў прайшоў за 15 хвілін.
Пасля публікацыі відэа, якое набрала каля мільёна праглядаў, яму, паводле яго слоў, патэлефанавалі з міліцыі: паступіла заява аб магчымым распаўсюдзе персанальных даных. Сяргей сцвярджае, што здымаў агульную карціну, і лічыць патрабаванне выдаліць відэа ціскам.
Нажаль, але такія выпадкі ўпісваюцца ў практыку рэакцыі рэжыма на публічныя скаргі, якія разбураюць карціну афіцыйнай «стабільнасці» у Беларусі.
https://youtu.be/-ZI0oYpgsRU?is=7Qn8CP6gKec4plu5
repost
Сёння з намі звязалася беларуская валанцёрка Алена Жаркевіч — прадстаўніца валанцёрскага цэнтра «Сустрэча» і «Беларускага аўтаполку» — з прапановай правесці Кангрэс беларусаў Украіны.
Ідэя — правесці яго ўжо ў новым фармаце: сабраць беларусаў, якія жывуць і дзейнічаюць ва Украіне, а таксама запрасіць прадстаўнікоў украінскай улады, журналістаў і нашых партнёраў.
Мы ўжо праводзілі першы Кангрэс беларусаў Украіны. Тады за адным сталом сабраліся беларусы, якія жывуць ва Украіне, беларускія добраахвотнікі і ветэраны.
Гэта быў важны досвед. Мы паказалі, што беларусы Украіны здольныя сесці за адзін стол, размаўляць паміж сабой, чуць розныя пазіцыі і, нягледзячы на адрозненні, знаходзіць агульныя рашэнні.
Сёння ёсць неабходнасць зрабіць наступны крок.
Беларуская супольнасць ва Украіне — гэта не толькі людзі, якім патрэбная дапамога. Гэта людзі, якія з 2014 года дапамагаюць Украіне, ваююць у складзе ўкраінскіх падраздзяленняў, займаюцца валанцёрствам, ратуюць людзей, развіваюць беларускую культуру, прадстаўляюць Беларусь і будуюць сваё жыццё ва Украіне.
Таму нам патрэбная не толькі размова паміж беларусамі, але і адкрыты дыялог беларусаў з украінскай дзяржавай і ўкраінскім грамадствам.
У беларусаў, якія жывуць і дзейнічаюць ва Украіне, сёння назапасілася шмат пытанняў — прававых, сацыяльных, арганізацыйных, культурных і бяспекавых. Ёсць праблемы, якія немагчыма вырашыць паасобку. Іх неабходна абмяркоўваць разам і выпрацоўваць агульныя падыходы.
Для гэтага ёсць і адпаведнае месца — Дом у Бабулі ў Кіеве, на беразе Дняпра.
Мы падтрымліваем гэтую ініцыятыву. Больш за тое, наша арганізацыя гатовая выступіць суарганізатарам Кангрэса і далучыцца да яго падрыхтоўкі.
Важна, каб гэты Кангрэс стаў не фармальным мерапрыемствам дзеля чарговых фотаздымкаў, а рэальнай пляцоўкай для размовы, дзе беларусы Украіны змогуць самі агучыць свае праблемы, прапановы і бачанне будучыні.
Адкрытыя да абмеркавання даты, фармату і парадку дня.
У адзінстве — наша сіла!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
❗️БЕЛАРУСКАЕ НЕБА — НЕ ШЧЫТ ДЛЯ КРЭМЛЯ
Выкарыстанне беларускага неба для транзіту расійскіх БпЛА ператварае Беларусь у «жывы шчыт» Крамля.
Так званы саюзніцкі статус абарочваецца пагрозай для бяспекі саміх беларусаў. Расія выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю ў сваіх ваенных інтарэсах.
Нацыянальны інтарэс беларусаў сёння — выгнаць расійскія войскі са сваёй зямлі. Беларусь не павінна плаціць уласным мірам за чужую вайну.
Яшчэ адзін БПЛА ляцеў атакаваць Украіну з тэррыторыіі Беларусі ⚡️
🔥 Украіна раніцай 21 верасня атакавала Уфу, пасля чаго ў прамысловай зоне на поўначы горада пачаўся пажар.
Паводле паведамленняў, мэтай мог стаць НПЗ «Башнефть-Новойл» магутнасцю 7,3 млн тон нафты ў год.
Жыхары паведамлялі пра выбухі, у рэгіёне абвяшчалі беспілотную небяспеку, а ў аэрапорце Уфы ўводзілі абмежаванні.
Расійскае Мінабароны заявіла пра знішчэнне 244 украінскіх дронаў над Башкартастанам і іншымі рэгіёнамі