⚠️ У Польшчы папярэджваюць пра магчымую вербоўку праз SMS Польскія грамадзяне і замежнікі атрымліваюць падазроныя SMS з прапановамі працы, якія перанакіроўваюць у Telegram. Паводле Міхала Марэка, за такімі схемамі могуць стаяць расійскія і беларускія спецслужбы. Мэта — ад простых інфармацыйных заданняў да магчымых актаў сабатажу. ABW ужо папярэджвала пра вербоўку праз Telegram пад выглядам лёгкага заробку. Не пераходзьце па падазроных спасылках і не кантактуйце з невядомымі «рэкрутэрамі»!