🔥 Куйбышаўскі НПЗ у Самары загарэўся пасля атакі беспілотнікаў У ноч на 22 верасня Куйбышаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Самарскай вобласці Расіі быў атакаваны беспілотнікамі, пасля чаго на прадпрыемстве ўспыхнуў пажар. Завод уваходзіць у склад «Раснафты», а яго праектная магутнасць перапрацоўкі складае каля 7 мільёнаў тон нафты ў год. У 2024 годзе прадпрыемства перапрацавала каля 4,7 мільёна тон нафты, вырабіўшы 800 тысяч тон бензіну і 1,4 мільёна тон дызельнага паліва. Акрамя таго, выбухі чуліся ў Тальяці Самарскай вобласці. Куйбышаўскі НПЗ з'яўляецца часткай важнага нафтаперапрацоўчага вузла Раснафты.