⚠️ Польшча падняла ў паветра ваенную авіяцыю праз расійскую атаку па Украіне. Жыхары Люблінскага ваяводства атрымалі SMS-папярэджанні ад Урадавага цэнтра бяспекі Польшчы (RCB). Польскія ўлады паведамілі пра актыўнасць ваенных самалётаў і заклікалі сачыць за далейшымі паведамленнямі. ⚡️Падобнае папярэджанне прагучала і ў Латвіі, дзе заявілі пра магчымую пагрозу паветранаму прастору ў Краслаўскім краі.