🔥 Украіна раніцай 21 верасня атакавала Уфу, пасля чаго ў прамысловай зоне на поўначы горада пачаўся пажар. Паводле паведамленняў, мэтай мог стаць НПЗ «Башнефть-Новойл» магутнасцю 7,3 млн тон нафты ў год. Жыхары паведамлялі пра выбухі, у рэгіёне абвяшчалі беспілотную небяспеку, а ў аэрапорце Уфы ўводзілі абмежаванні. Расійскае Мінабароны заявіла пра знішчэнне 244 украінскіх дронаў над Башкартастанам і іншымі рэгіёнамі