🤮В случае военных действий против россии Варшава исчезнет за 2-3 дня — помощник президента россии патрушев "Глава польской дипломатии Сикорский явно по-дилетантски оценивает военную мощь россии и не желает понимать, что во время спецоперации вс рф не используют весь потенциал", заявил патрушев .
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
edited -
https://youtu.be/6SsDQdanUqo?is=SsyfqIq0BIrKxpka
-
repost
Яшчэ крыху падрабязней пра міжнародны праект «З Украінай у сэрцы», які мы прэзентавалі ў Нацыянальным універсітэце «Львоўская політэхніка» з нагоды 512-й гадавіны Бітвы пад Воршай. За аснову праекта ўзятая выстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне ў барацьбе супраць Расійскай імперыі. Яна ўжо была прадстаўлена ў 29 лакацыях ва Украіне, Сейме Літвы і Варшаве. Цяпер да гісторый беларускіх герояў дадаюцца гісторыі польскіх і літоўскіх герояў. У стварэнні і развіцці гэтага міжнароднага праекта прынялі ўдзел прадстаўнікі Польскага Легіёна, літоўскія валанцёры, а таксама гісторык, пісьменнік і прафесар Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка Ігар Падкова. Праект рэалізуецца без грантаў — уласнымі сродкамі і ўласнымі сіламі. Беларусы, палякі і літоўцы зноў плячом у плячо — за свабоду Украіны і за нашу і вашу свабоду. Слава Героям! Слава Україні! Жыве Беларусь! ZA NASZĄ I WASZĄ WOLNOŚĆ! Vardan Tos!
-
В Питере не того цвета кофточки одели 😂, расскачиватели за деньги идти дохнуть на войну, любители костей давно умершего донского.
-
edited У Расіі школьнікаў агітуюць ісці на вайну У Улан-Удэ падчас дзіцячага забегу «Крос нацыі» ўсталявалі мабілізацыйны пункт. Пасля мерапрыемства вайсковец са сцэны заклікаў вучняў 5–8-х класаў ісці на фронт. Ён заявіў дзецям, што без іх расійскім войскам ва Украіне «не справіцца». Такім чынам расійская прапаганда ўсё актыўней уцягвае дзяцей у ваенную агітацыю.
-
Украінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску 28-гадовую Аксану Дзячук, ураджэнку Марыупаля, у Мінску асудзілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны яна выехала з Украіны, а пазней апынулася ў Беларусі. Напрыканцы 2025 года Дзячук расказвала пра хваробу, праблемы з працай і цяжкасці з уладкаваннем жыцця ў Польшчы. Яна таксама дапускала вяртанне ў Марыупаль, які знаходзіўся пад расійскай акупацыяй. Што адбылося пасля і пры якіх абставінах жанчына апынулася ў Беларусі, дакладна невядома.
-
Пачаліся перамовы
-
Спецпосланник Трампа по Беларуси Джон Коул прибыл в Минск на переговоры с Лукашенко.
-
repost НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў новых ўмовах і часта дзеляцца перажытым у зняволенні. Некаторыя нават ужо лічаць сябе спецыялістамі па настроям у "праваахоўных" структурах. Напрыклад, якія з іх за што "топяць", якія добра сябе паводзяць, якія кепска. Усе, хто прайшоў праз машыну падаўлення рэжыму, павінны зразумець, што яе вінцікі не добрыя і не кепскія да тых, хто ў яе патрапіў. Яны проста вінцікі, дэталі гэтай машыны, а мы для іх толькі праца. Як кавалак дрэва для механічнай пілы на пілараме. Адрознае стаўленне да нас выклікана проста іх рознымі функцыямі ў гэтай машыне падаўлення. Хаця нязначныя персанальныя адрозненні таксама магчымыя, але яны, звычайна, знаходзяцца ў прыймальным для функцыянавання машыны дыяпазоне. Па іншаму зараз і быць не можа, бо ступень сапраўднай законнасці правячага рэжыму ўжо зразумелая нават самым недалёкім яго служкам. То бок, усе яны разумеюць, каму служаць. Але ж служаць. Таму ў стасунках з "вінцікамі" ніколі не верце ніводнаму іх слову і абяцанням, бо ў вас з імі, калі вы на іншым баку, заўсёды супрацьлеглыя мэты. Майце на ўвазе, што хлусіць вам сярод іх не лічыцца нечым ганебным - гэта проста звычайны там "прафесійны прыём". Таму ва ўсёй сістэме хлусяць, як дыхаюць. А калі, напрыклад, вам даюць "слова афіцэра", то можаце быць упэўненымі, што вас гарантавана падмануць. Абяцаць нешта можа толькі ўнутрана вольны чалавек, а "вінцік" круціцца толькі ў загаданым накірунку і таму нават нешта абяцаць не мае ніякага маральнага права. Дыскутаваць з ім, спрабаваць пераканаць яго ў нечым - марная трата часу. Зьменіцца сітуацыя і яны самі звернуцца да нас ды раскажуць, што яны ўжо даўно ўсё зразумелі і толькі чакалі зручнага моманту. Цяпер наконт кепскіх і добрых "праваахоўных" структур. Усе яны зараз аднолькавыя, проста, метады ў іх розныя. Напрыклад, "кепскія" аператыўнікі ў калоніі працуюць у шчыльным кантакце з "добрымі" гэбістамі. Дарэчы, асцерагайцеся любых нефармальных кантактаў з апошнімі, што актыўна выкарыстоўвалася да 2020 года. Бо тады наіўны грамадскі актывіст мог нават і не зразумець, што інтэлігентны маёр, які запрасіў папіць кавы ва ўтульнай кавярні і так уважліва слухае яго разважанні пра карыснасць ягонай грамадскай дзейнасьці для дзяржавы, насамрэч ужо фармулюе ў галаве даклад начальству на аснове гэтых разважанняў, які пачынаецца словамі: "По сообщению моего информатора N...". Банальныя прыпіскі ніхто ж не адмяняў. А потым, апынуўшыся ў калоніі, ні сам актывіст, ні яго атачэнне не могуць зразумець, чаму на яго так насядаюць аператыўнікі. А тыя проста атрымалі ад гб дасье на гэтага актывіста, у якім напісана, што ён сексот. І злуюцца, чаго той не хоча працягваць сваё стукацтва ўжо для іх. Зараз часы іншыя і траціцца на каву яны не будуць. Цяпер у іх іншыя метады. Ды й усе палітычныя "злачынствы" цяпер адбываюцца пераважна ў Сеціве, дзе і "выкрываюцца ". Але гэта правіла - не стасавацца з "товарищами", альбо з суразмоўцамі, нібыта, са "службаў" іншых краін справядлівае і для Сеціва. Калі што, ёсць магчымасць кантактаў у межах юрыдычных працэсуальных норм. Да прыкладу, я адмаўляюся ад любых відаў нават фармальнага стасавання са "службамі" тутэйшага рэжыму: дачы паказанняў, падпісання юрыдычных дакументаў, знаёмства са "справай", удзелу ў "судовых "працэсах і лічу такія паводзіны не толькі маральнымі, але і рацыянальнымі. Праўда, гэта мой персанальны падыход і раіць яго іншым я не наважуся. Зрэшты, акрамя вядомага: "Не вер, не бойся, не прасі", яшчэ нічога лепшага для стасункаў з "вінцікамі" не прыдумана.
-
edited Угадай страну 🤕🤪 Узкие скрепы🙈
-
На ніцях белай павуціны Прывозяць восень павучкі. Яе красёнцы, чаўначкі У моры лесу мільгатнулі І лісце ў багру апранулі; І з кожнай лісцевай галоўкі Глядзіць твар восені-свякроўкі. Павее ветрык — шурхнуць травы: Няма ў ім ласкі, ні забавы. Не — то не шолах каласочкаў, Не смех блакітных васілёчкаў У межах росных збажыны; Не — то не музыка вясны, А ціхі жаль і нараканне, З жыццём і з сонцам развітанне. Шыбуюць гусі ў край далёкі І жураўлі ў той самы край. — Бывай жа, лецейка, бывай! Бывайце, родныя валокі! Фота ад чытачоў, радкі з паэмы Якуба Коласа " Новая Зямля ".
-
👀 З'явілася відэа, на якім, як мяркуецца, зафіксаваны момант залёту беспілотніка ў Літву. Дрон заляцеў у краіну з боку Беларусі і рухаўся на захад. Пазней яго знішчылі знішчальнікі НАТА — прыкладна праз 30 хвілін пасля ўварвання ў літоўскую паветраную прастору.
-



+4
🔥 Сілы абароны Украіны ўдарылі па важных аб'ектах у Расіі У Самарскай вобласці ўражаны Сызранскі НПЗ, праектная магутнасць якога складае каля 8,5–8,9 млн тон нафты ў год. У Таганрогу ракеты ўдарылі па авіяцыйным навукова-тэхнічным комплексе імя Берыева, дзе рамантуюць і мадэрнізуюць ваенныя самалёты. Таксама паведамляецца пра пашкоджанне склада Ozon. У Валгаградскай вобласці выбухі прагрымелі на тэрыторыі завода «Сяберкаўцэмент».
-
edited ⚡️Вайна 😔 Знішчальнік НАТА збіў дрон у паветранай прасторы Літвы. Літоўскія СМІ паведамляюць, што беспілотнік быў знішчаны ў небе над Каўнаскім раёнам. Паводле папярэдняй інфармацыі, дрон, магчыма, заляцеў з боку Беларусі. «Дзякую асабоваму складу саюзнікаў за аператыўную рэакцыю», — заявіў прэзідэнт Літвы.
-
https://youtu.be/JI1At0_-po4?is=gv5K5QLA0-nDRScB
-
З тэррыторыі Беларусі зноў дапамагаюць Расіі атакаваць Украіну Падчас нядаўніх расійскіх удараў па Ровенскай, Валынскай і Львоўскай абласцях расійскія беспілотнікі атрымлівалі сігнал праз рэтранслятары, размешчаныя на тэрыторыі Беларусі, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка. То бок нажаль Беларусь для расійскай арміі — ужо не проста саюзнік на словах. Тэрыторыя нашай краіны зараз выкарыстоўваецца як частка ваеннай інфраструктуры для атак па Украіне. І пакуль рэжым у Мінску робіць выгляд, што «не ўдзельнічае ў вайне», з беларускай тэрыторыі працягвае Расія забіваць украінцаў.
-
edited Двое суток в лесу В Барановичском районе нашли пропавшую пенсионерку, она ушла 11 сентября за грибами возле деревни Деколы и не вернулась.Телефона с собой у женщины не было, поэтому к поискам привлекли 71 человека и 18 единиц техники. Сегодня спасатели и волонтёры обнаружили её в лесу спустя двое суток. Женщину передали медикам и госпитализировали.
-
edited
Польшча ўзмацняе кантроль за паветранай прасторай Польскія вайскоўцы атрымалі загад збіваць усе аб’екты, якія ўлятаюць у паветраную прастору краіны, заявіў намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык. Тым часам на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Польшчы знайшлі беспілотнік. Вайскоўцы мяркуюць, што гэта расійская «Гербера». Аднак улады не выключаюць новых падобных выпадкаў і ўзмацняюць меры бяспекі на фоне нядаўніх парушэнняў польскай паветранай прасторы расійскімі дронамі.
-
На тэрыторыю Беларусі масава заляцелі расійскія ўдарныя дроны. Такога не фіксавалі каля года — апошні раз масавыя залёты адбываліся ў пачатку верасня 2025-га, паведамляе Флагшток. У суботу на Гомельшчыне зафіксавалі некалькі груп расійскіх БПЛА, частка з іх рухалася ў бок Нараўлі, Лельчыцаў і Мазыра. Некаторыя дроны пасля знаходжання ў Беларусі зноў вылецелі ва Украіну. Каля 02:30 і 10:40 13 верасня таксама фіксаваліся вылеты беспілотнікаў з тэрыторыі Беларусі.
-
edited
Джон Коул в Вильнюсе, завтра намечена встреча с Лукашенко
- Older posts