На тэрыторыю Беларусі масава заляцелі расійскія ўдарныя дроны. Такога не фіксавалі каля года — апошні раз масавыя залёты адбываліся ў пачатку верасня 2025-га, паведамляе Флагшток. У суботу на Гомельшчыне зафіксавалі некалькі груп расійскіх БПЛА, частка з іх рухалася ў бок Нараўлі, Лельчыцаў і Мазыра. Некаторыя дроны пасля знаходжання ў Беларусі зноў вылецелі ва Украіну. Каля 02:30 і 10:40 13 верасня таксама фіксаваліся вылеты беспілотнікаў з тэрыторыі Беларусі.