Украінку з Марыупаля асудзілі ў Мінску 28-гадовую Аксану Дзячук, ураджэнку Марыупаля, у Мінску асудзілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны яна выехала з Украіны, а пазней апынулася ў Беларусі. Напрыканцы 2025 года Дзячук расказвала пра хваробу, праблемы з працай і цяжкасці з уладкаваннем жыцця ў Польшчы. Яна таксама дапускала вяртанне ў Марыупаль, які знаходзіўся пад расійскай акупацыяй. Што адбылося пасля і пры якіх абставінах жанчына апынулася ў Беларусі, дакладна невядома.