Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.6%2.2K avg views
Posting 12.7/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 0.0
repost from STATKEVICH M

НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў новых ўмовах і часта дзеляцца перажытым у зняволенні. Некаторыя нават ужо лічаць сябе спецыялістамі па настроям у "праваахоўных" структурах. Напрыклад, якія з іх за што "топяць", якія добра сябе паводзяць, якія кепска. Усе, хто прайшоў праз машыну падаўлення рэжыму, павінны зразумець, што яе вінцікі не добрыя і не кепскія да тых, хто ў яе патрапіў. Яны проста вінцікі, дэталі гэтай машыны, а мы для іх толькі праца. Як кавалак дрэва для механічнай пілы на пілараме. Адрознае стаўленне да нас выклікана проста іх рознымі функцыямі ў гэтай машыне падаўлення. Хаця нязначныя персанальныя адрозненні таксама магчымыя, але яны, звычайна, знаходзяцца ў прыймальным для функцыянавання машыны дыяпазоне. Па іншаму зараз і быць не можа, бо ступень сапраўднай законнасці правячага рэжыму ўжо зразумелая нават самым недалёкім яго служкам. То бок, усе яны разумеюць, каму служаць. Але ж служаць. Таму ў стасунках з "вінцікамі" ніколі не верце ніводнаму іх слову і абяцанням, бо ў вас з імі, калі вы на іншым баку, заўсёды супрацьлеглыя мэты. Майце на ўвазе, што хлусіць вам сярод іх не лічыцца нечым ганебным - гэта проста звычайны там "прафесійны прыём". Таму ва ўсёй сістэме хлусяць, як дыхаюць. А калі, напрыклад, вам даюць "слова афіцэра", то можаце быць упэўненымі, што вас гарантавана падмануць. Абяцаць нешта можа толькі ўнутрана вольны чалавек, а "вінцік" круціцца толькі ў загаданым накірунку і таму нават нешта абяцаць не мае ніякага маральнага права. Дыскутаваць з ім, спрабаваць пераканаць яго ў нечым - марная трата часу. Зьменіцца сітуацыя і яны самі звернуцца да нас ды раскажуць, што яны ўжо даўно ўсё зразумелі і толькі чакалі зручнага моманту. Цяпер наконт кепскіх і добрых "праваахоўных" структур. Усе яны зараз аднолькавыя, проста, метады ў іх розныя. Напрыклад, "кепскія" аператыўнікі ў калоніі працуюць у шчыльным кантакце з "добрымі" гэбістамі. Дарэчы, асцерагайцеся любых нефармальных кантактаў з апошнімі, што актыўна выкарыстоўвалася да 2020 года. Бо тады наіўны грамадскі актывіст мог нават і не зразумець, што інтэлігентны маёр, які запрасіў папіць кавы ва ўтульнай кавярні і так уважліва слухае яго разважанні пра карыснасць ягонай грамадскай дзейнасьці для дзяржавы, насамрэч ужо фармулюе ў галаве даклад начальству на аснове гэтых разважанняў, які пачынаецца словамі: "По сообщению моего информатора N...". Банальныя прыпіскі ніхто ж не адмяняў. А потым, апынуўшыся ў калоніі, ні сам актывіст, ні яго атачэнне не могуць зразумець, чаму на яго так насядаюць аператыўнікі. А тыя проста атрымалі ад гб дасье на гэтага актывіста, у якім напісана, што ён сексот. І злуюцца, чаго той не хоча працягваць сваё стукацтва ўжо для іх. Зараз часы іншыя і траціцца на каву яны не будуць. Цяпер у іх іншыя метады. Ды й усе палітычныя "злачынствы" цяпер адбываюцца пераважна ў Сеціве, дзе і "выкрываюцца ". Але гэта правіла - не стасавацца з "товарищами", альбо з суразмоўцамі, нібыта, са "службаў" іншых краін справядлівае і для Сеціва. Калі што, ёсць магчымасць кантактаў у межах юрыдычных працэсуальных норм. Да прыкладу, я адмаўляюся ад любых відаў нават фармальнага стасавання са "службамі" тутэйшага рэжыму: дачы паказанняў, падпісання юрыдычных дакументаў, знаёмства са "справай", удзелу ў "судовых "працэсах і лічу такія паводзіны не толькі маральнымі, але і рацыянальнымі. Праўда, гэта мой персанальны падыход і раіць яго іншым я не наважуся. Зрэшты, акрамя вядомага: "Не вер, не бойся, не прасі", яшчэ нічога лепшага для стасункаў з "вінцікамі" не прыдумана.

Views over time

01K2K15 Sep 07:0413 Nov 15:432K15 Sep 07:04: 0 views13 Nov 15:43: 2,010 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Sep 2026, 07:040
13 Nov 2026, 15:432K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.