Польшча ўзмацняе кантроль за паветранай прасторай Польскія вайскоўцы атрымалі загад збіваць усе аб’екты, якія ўлятаюць у паветраную прастору краіны, заявіў намеснік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык. Тым часам на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Польшчы знайшлі беспілотнік. Вайскоўцы мяркуюць, што гэта расійская «Гербера». Аднак улады не выключаюць новых падобных выпадкаў і ўзмацняюць меры бяспекі на фоне нядаўніх парушэнняў польскай паветранай прасторы расійскімі дронамі.