Месца ў Беларусі дзе загадваюць жаданні ✨🔮🪄
Volny Belarus
⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT
-
-
edited 🇺🇸⚡️ ЗША прыпынілі прыём заявак на іміграцыйныя візы Дзярждэпартамент ЗША прыпыніў па ўсім свеце запіс і правядзенне сумоўяў на іміграцыйныя візы. Для беларусаў гэта азначае магчымыя пераносы ўжо прызначаных сумоўяў і адсутнасць новых запісаў. Беларусы звычайна праходзяць консульскія працэдуры ў Варшаве, Вільні, Кіеве або Маскве.
-
repost
Беларускі аўтаполк працуе 24/7 🚙 Нешта нельга публікаваць з меркаванняў бяспекі, нешта — можна толькі праз пэўны час, а часам нашыя валанцёры паспяваюць зрабіць значна больш, чым мы — пра гэта расказаць. А праца тым часам ідзе пастаянна. Вось, напрыклад, нашыя валанцёры па ўсёй Літве сабралі чарговую вялікую партыю аўто. Дапамагалі і беларускія дабраахвотнікі. У гэтай гісторыі ёсць яшчэ адна цікавая частка — новая супраца. Але пра яе пакуль без спойлераў. Спадзяёмся, ужо хутка зможам паказаць і расказаць больш. Таму проста ведайце: калі ў нашых сацсетках ціха, у аўтапалку звычайна наадварот :)
-



⚡️ У Беларусі прыводзяць армію ў павышаную баявую гатоўнасць Беларуская армія ўзмацняе баявую гатоўнасць, правярае падраздзяленні і мабілізуе рэзервістаў. Акрамя 51-й артылерыйскай брыгады, правяраюць гатоўнасць іншых частак да ўдару па «патэнцыйным праціўніку». Афіцэраў запасу прызвалі на службу ў межах праверкі баявой гатоўнасці. Пад Гомелем, за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад украінскай мяжы, рыхтуюць базу для «штурмавікоў» 37-й брыгады спецоперацый. Там жа будуюць чыгуначную інфраструктуру для прыёму ваенных эшалонаў і разгрузкі тэхнікі. Усё гэта адбываецца на фоне рэзкага ўзмацнення ваеннай актыўнасці Беларусі. ❗️І ўзнікае пытанне: чаму менавіта зараз, адразу пасля ўчорашняга візіту кіраўніка ЦРУ ў Маскву?
-
edited Расейка наглядзелася ролікаў пра «прыгожае жыццё» ў Беларусі, прадала ўсю маёмасць і пераехала сюды на ПМЖ. Але ружовыя акуляры зляцелі амаль адразу. Аказалася, што рэальнасць далёкая ад прапагандысцкай карцінкі. У выніку жанчына зразумела: расейцаў у Беларусі ніхто з распасцёртымі абдымкамі не чакае. Вось так адна паездка за «шчаслівым жыццём» можа ператварыцца ў вельмі дарагі эксперымент.
-
Пракуратура Польшчы адмовілася ўзбуджаць справу аб знікненні Анатоля Котава. Былы беларускі чыноўнік знік у жніўні 2025 года пасля адплыцця з Турцыі ў бок Абхазіі. Расследаванне DW, БРЦ і OCCRP паказала, што Котава маглі заманіць у пастку. Паводле расследавання, каля берагоў Расіі яго маглі зняць з яхты супрацоўнікі ФСБ. Мяркуецца, што аперацыя магла быць праведзеная пры каардынацыі з беларускімі спецслужбамі. Пры гэтым БРЦ заклікае крытычна ставіцца да версіі пра супрацоўніцтва Котава з беларускай разведкай. Котаў меў у Польшчы статус бежанца пасля ад’езду з Беларусі. Пракуратура Варшавы заявіла, што справа не ўваходзіць у яе юрысдыкцыю.
-
⚡️ Над Жлобінам 25 жніўня заўважылі БпЛА і знішчальнік. Жыхары горада каля 17:00 паведамлялі пра незвычайны гул, падобны да гуку рэактыўнага дрона. Праз нізкую воблачнасць беспілотнік убачыць не ўдалося, але над Жлобінам і Светлагорскам таксама заўважылі нізка пралятаючы знішчальнік. Украінскія маніторынгавыя каналы ў гэты час паведамлялі пра ўзлёт трох Су-30 і актыўнасць ваеннай авіяцыі на ўсходзе Беларусі. Раней групы расійскіх рэактыўных БпЛА фіксаваліся над Чарнігаўскай вобласцю і рухаліся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы.
-
У Харкове затрымалі беларуса-добраахвотніка, які служыць разведчыкам у Іностранным легіёне ГУР Украіны. Яго падазраюць у хуліганстве з выкарыстаннем аўтамата і гранаты ў жылым доме. Паводле матэрыялаў справы, ён страляў з аўтамата і нібыта кінуў гранату ў пад’езд. На патрабаванне здацца беларус зрабіў яшчэ адзін стрэл. Перамовы з ім працягваліся больш за чатыры гадзіны, пасля чаго ён склаў зброю і быў затрыманы. Добраахвотнік сваёй віны не прызнае і сцвярджае, што дзейнічаў у рамках самаабароны. Яму пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.
-
💯"Страна рабов и мундиров" Бегите пока совсем не поздно ‼️
-
😂На Далёкім Усходзе Расіі нешта сур’ёзнае пайшло не па плане🔥 У заліве Пятра Вялікага, паводле папярэдняй інфармацыі, пад вадой адбыўся магутны выбух. Не выключана, што гаворка можа ісці пра падводную лодку і магчымы запуск ракеты. Расія пакуль маўчыць, а мора, здаецца, ужо ведае больш за Мінобороны. 🌊🚀 Карацей, «Орешник» зноў нешта не падзяліў з законамі фізікі. 😏
-
+4
‼️Сёння ранкам БПЛА ўдарылі адразу па двух аб’ектах на тэрыторыі расіі 26 жніўня беспілотнікі атакавалі два важныя аб’екты ў розных рэгіёнах рф. 🔥Лагістычны хаб Wildberries у Котавску Тамбоўскай вобласці — пасля атакі там успыхнуў маштабны пажар. Плошча комплексу складае каля 108 тысяч м². 🔥Кстоўскі НПЗ «ЛУКОЙЛ-Нижегороднефтеоргсинтез» у Ніжагародскай вобласці — мясцовыя жыхары паведамлялі пра выбухі і моцны пажар у раёне прадпрыемства. Гэта адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў расіі з магутнасцю каля 17 млн тон нафты ў год.
-
edited
🚨 У Беларусі будуюць чыгунку да новага вайсковага палігона каля мяжы з Украінай У Беларусі будуецца асобная пад’язная чыгуначная каляіна ў Гомельскай вобласці — непадалёк ад вёскі Якімаўка. Каляіна разлічаная на 60 вагонаў і будзе мець спецыяльную рампу для разгрузкі колавай і гусенічнай ваеннай тэхнікі. Будаўніцтва інфраструктуры для новага ваеннага палігона непадалёк ад украінскай мяжы , што толькі выклікае дадатковыя пытанні наконт ваенных планаў беларускага рэжыму і яго ўдзелу ў расійскай вайне супраць Украіны. ⚠️ Чым больш вайсковай інфраструктуры ўзводзіцца каля ўкраінскай мяжы, тым вышэйшай застаецца патэнцыйная пагроза для Украіны і ўсяго рэгіёну.
-
+1
🔥 Эпічныя кадры пажару на Амурскім газахімічным комплексе на Далёкім Усходзе Расіі У выніку аварыі загінулі ўжо трое чалавек — двое грамадзян Кітая і адзін расіянін, больш за 140 атрымалі траўмы. Пажар адбыўся на дапаможным участку ўстаноўкі піролізу.Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што амаль два тыдні перад здарэннем адчувалі моцны пах газу.
-
edited Директор ЦРУ Рэтклифф мог прилететь в Москву из-за данных разведки США о возможной подготовке Россией мобилизации и планах Москвы «проверить решимость» НАТО, пишет The Wall Street Journal со ссылкой на опрошенных аналитиков. По одной из версий, целью Рэтклиффа могло быть предупреждение Путину с призывом отказаться от подобных планов. Вместе с тем WSJ отмечает, что точная причина визита главы ЦРУ в Москву пока не ясна.
-
Борьба за независимость Беларуси это не только Минск и Гродно ... но и Смоленск и Брянск https://youtube.com/shorts/U7Ljy_BVXAk?is=vyNeQhQJYC8lfS7f
-



ГКЧП 2.0 В 1991-м путч коммунистов-фанатиков провалился, но их последователи не сдались. С победой Путина в борьбе за власть в РФ они получили очередной шанс на реставрацию "империи Зла". К активной фазе реставрации они приступили 24 февраля 2022 года - начав полномасштабную агрессию против Украины. Нео-ГКЧПисты надеялись на быструю победу и воссоздание СССР в день столетия с его основания. Но народ Украины сорвал планы старцев с трясущимися ручками. К сожалению нео-ГКЧП ещё не побеждено окончательно. Теперь мы должны прилагать все усилия для победы Украины, так как именно поражение РФ может привести к падению диктатуры в РБ. Ирония истории: часть техники, которую использовали путчисты в 1991-м была уничтожена при наступлении на Киев. Это боевые машины десанта и танки семейства Т-80.
-
edited У Беларусі зрабілі карту краіны з дранікаў🥔🥔🥔
-


🇺🇸 У Маскве прызямліўся ваенна-транспартны C-17A Globemaster III ВПС ЗША. Самалёт прыляцеў з Рыгі, а перад гэтым — з базы Эндрус у Мэрылэндзе. Мэта рэдкага рэйсу пакуль невядомая. Крэмль заявіў, што не мае інфармацыі пра самалёт і сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША не планаваў. Тым часам у Маскве заўважылі аўтакалону з нумарамі амерыканскіх дыпламатаў.
-
☝️Палякі таксама змагаліся супраць нацыстаў на тэрыторыі Беларусі
-
https://youtu.be/TQTSF_tA8Rs?is=yxyoF-HRp_tTG-80
- Older posts