🚨 У Беларусі будуюць чыгунку да новага вайсковага палігона каля мяжы з Украінай У Беларусі будуецца асобная пад’язная чыгуначная каляіна ў Гомельскай вобласці — непадалёк ад вёскі Якімаўка. Каляіна разлічаная на 60 вагонаў і будзе мець спецыяльную рампу для разгрузкі колавай і гусенічнай ваеннай тэхнікі. Будаўніцтва інфраструктуры для новага ваеннага палігона непадалёк ад украінскай мяжы , што толькі выклікае дадатковыя пытанні наконт ваенных планаў беларускага рэжыму і яго ўдзелу ў расійскай вайне супраць Украіны. ⚠️ Чым больш вайсковай інфраструктуры ўзводзіцца каля ўкраінскай мяжы, тым вышэйшай застаецца патэнцыйная пагроза для Украіны і ўсяго рэгіёну.