Volny Belarus

@volny_bel · Belarusian · active

⬜️🟥⬜️ Канал про борьбу за свободную Беларусь. Только объединившись вместе - мы сможем победить режим. Вы сами можете предложить новость , поделиться важной информацией ,которая в последующем правильно и безопасно сработает : 👉🏻 @Zyvy_Holas_BOT

Subscribers 1.7K Subscribers, last 30 days: 1.7K → 1.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 132.6%2.2K avg views
Posting 12.8/day last 36 minutes ago
Reactions per 1K views 0.0
  1. edited

    Ад 2027 года рэгістрацыю новых НКА ў Беларусі будуць узгадняць з КДБ. Праверка заснавальнікаў НКА ў КДБ стане абавязковай часткай працэдуры рэгістрацыі. Вось яшчэ адзін крок рэжыму да поўнага кантролю над грамадзянскай беларускай супольнасцю. Пасля масавых ліквідацый НКА рэжымшчыкі працягваюць звужаць магчымасьці для легальнай грамадскай дзейнасьці. Беларуская грамадзянская супольнасьць трапляе пад усё больш жорсткі кантроль.

  2. edited

    ⚡️З-за атакі РФ зачынены пункт пропуску «Вінаградаўка» на мяжы з Малдовай ​Расійскія БПЛА ўдарылі па інфраструктуры пераходу «Вінаградаўка – Вулкэнешць», на аб’екце ўспыхнуў пажар.​Памежнікі папярэджваюць: афармленне і рух транспарту цалкам прыпыненыя. Падрыхтуйцеся і абірайце альтэрнатыўныя маршруты.

  3. edited
    +6

    🤍❤️🤍 25 жніўня — Дзень Незалежнасьці Беларусі! 35 гадоў таму Беларусь аднавіла сваю дзяржаўную незалежнасьць. У гэты дзень Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце надалі статус канстытуцыйнага закона. 27 дэпутатаў — меншасьць, якая зьмяніла гісторыю Беларусі. Пасьля правалу путчу ў Маскве яны дамагліся, каб Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закона. 25 жніўня 1991 года гэтыя людзі зрабілі незалежнасьць Беларусі рэальнасьцю. Гэта стала вынікам шматгадовага змаганьня беларусаў за свабоду — ад БНР 1918 года да 1991-га. 25 жніўня была таксама прыпыненая дзейнасьць КПБ-КПСС. Незалежнасьць Беларусі — наша гістарычная спадчына і адказнасьць перад будучымі пакаленьнямі. З Днём Незалежнасьці! Жыве Беларусь!

  4. 📺 «Россия 24» прервала выступление бурятского депутата от КПРФ Баира Цыренова. Он успел публично вызвать на дебаты кандидата от «Единой России» Дашибала Мункожаргалова. После этих слов эфир внезапно переключили на выступление Мишустина. Похоже, открытые дебаты — не самый желательный формат для федерального ТВ.

  5. edited

    #Гавораць_беларусы З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, БЕЛАРУСЬ! 25 жніўня 1991 года, пасля паразы путча ГКЧП у Маскве і пад ціскам шматтысячнага мітынгу каля Дома Ўраду, Вярхоўны Савет БССР на сваёй надзвычайнай сесіі надаў сілу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце, прынятай за год да гэтага. Такім чынам, менавіта 25 жніўня 1991 года наша краіна стала незалежнай дзяржавай. І ніякія маніпуляцыі з гістарычнымі датамі не могуць адмяніць гэтага бясспрэчнага факта, не здольныя сцерці яго з нашай памяці. Сёння спаўняецца роўна 35 год са дня галоўнай падзеі ў жыцці нашай дзяржавы. І хаця неўзабаве правіцелі краіны, каб захоўваць сваю ўладу над намі без правядзення неабходных цяжкіх рэформаў, сталі гандляваць незалежнасцю, беларусы ўжо зразумелі яе важнасць і неабходнасць. Асабліва зараз, калі толькі фармальная незалежнасць пакуль ратуе нас ад наўпроставага ўцягвання ў расійска-украінскую вайну. Цяпер у краіне створана такая сітуацыя, што сабрацца разам, каб публічна заявіць пра падтрымку незалежнасці, каб паказаць маскоўскім імперскім рэваншыстам ды іх тутэйшаму кліенту сваю пазіцыю, каб годна адсвяткаваць Дзень нашай Незалежнасьці, амаль немагчыма. Але многія тысячы беларусаў па абодва бакі мяжы лічаць незалежнасць сваёй краіны найвышэйшай каштоўнасцю і гатовы абараняць яе са зброяй у руках. Захаваем незалежную беларускую дзяржаву, каб Беларусь жыла! Са святам нас, беларусы! Мікалай Статкевіч, г. Мінск Беларусь, 25 жніўня 2026года

  6. Подготовка очередного "броска на Киев"? Именно Речица была основным опорным пунктом российской группировки вторжения на Киевском направлении в 2022 году. Одной из причин разгрома этой группировки называют невозможность её снабжения в условиях интенсивных боевых действий. Боекомплект, горючее и продовольствие нужном было везти издалека. К сожалению агрессоры сделали выводы из этого поражения и понемногу расширяют военно-политическую инфраструктуру в нашей стране.

  7. edited

    🚨 лукашенко прызнаў удзел Беларусі ў вайне на баку Расіі. «Нам сёння даводзіцца разам з вамі быць на фронце. Нікуды ад гэтага не падзецца», — заявіў ён. Паводле дыктатара, значэнне Беларусі ў вайне толькі ўзрастае. Яшчэ раніцай лукашенко віншаваў украінцаў з Днём незалежнасці і казаў пра сяброўства народаў. Вось такая «міралюбная» Беларусь пры рэжыме лукашэнка.

  8. В Киеве провели парад боевых роботов ко Дню независимости Украины Представили наземные роботизированные комплексы, морские дроны и различные виды воздушных беспилотников.

  9. edited

    🤝Дарагія суседзі-ўкраінцы! Вы заўсёды з намі былі: і ў лёгкія, і ў цяжкія, і ў звычайныя часы. Заўсёды былі недалёка ад нас. А мы былі недалёка ад вас. Як бы ні адбываліся гістарычныя падзеі, мы заўсёды будзем побач. Вельмі хочацца сказаць, што за апошнія гады вы навучылі і нас, беларусаў, заставацца людзьмі. Вы навучылі нас быць смялейшымі, разумнейшымі, асцярожнымі, быць сапраўднымі сябрамі. Вы навучылі нас міласэрнасці і навучылі нас, што бывае так, што дабро павінна таксама быць з кулакамі — асабліва тады, калі на тваю зямлю прыходзяць злодзеі, якія хочуць цябе забіць, парабаваць і сцерці. Мы, беларусы, не ведаем, як далей пойдзе наша гістарычнае жыццё, але мы ўсё роўна будзем з вамі побач. І заўсёды будзем верыць, гледзячы на ваш прыклад, што светлыя людзі прыносяць толькі лепшае, што светлыя людзі змяняюць гэты свет толькі ў лепшы бок. І мы хочам ад усяго сэрца папрасіць прабачэння за тое, што мы маглі зрабіць і не зрабілі, за тое, што мы маглі не рабіць, але зрабілі як народ. Верым, што сярод беларусаў большасць тых, хто не падтрымлівае гэтую страшную вайну. Верым у тое, што сярод беларусаў большасць тых, хто хоча, каб яна скончылася і каб мы зноў жылі адзін з адным разам. Хочам, каб Украіна аднавілася. Хочам, каб нашы кардоны зноў былі адкрытыя. Каб мы сталі адзін аднаму плячом і дапамагалі — эканамічна, гістарычна, па-чалавечы дапамагалі, бо мы людзі. Каб мы былі моцнымі разам і каб больш нічога нас не раздзяляла. У сённяшні Дзень незалежнасці Украіны жадаем вам толькі добрага. Жадаем, каб на вуліцах у вас людзі толькі ўсміхаліся. Каб тым, хто пацярпеў, стала лягчэй. Каб тыя, каго не стала, не загінулі дарма. Каб тыя, хто згубіў сваіх родных, памяталі, што іх блізкія сапраўдныя Героі. Вельмі хочацца, каб Расія не змагла паміж намі ўбіць кол назаўжды. Вельмі хочацца, каб мы з вамі былі адзін да аднаго міласэрнымі і каб мы змаглі выправіць гэтыя страшныя памылкі, зрабіць добрыя высновы і жыць у міры разам. Трымаемся, Украіна! Разам з вамі верым толькі ў лепшае. Хай будзе вясна, хай светлыя людзі перамогуць. Як можам, з вамі разам заўсёды будзем. Слава Украіне❤️Жыве Беларусь!

  10. edited

    Сённяшняя чарговая- раптоўная праверка артылерыйскай брыгады пад кіраўніцтвам Савета Бяспекі ​Раптоўная праверка артылерыйскай брыгады — гэта не проста трэніроўка, а дэманстрацыя тотальнага кантролю Лукашэнкі над ваеннай вертыкальлю. Адпрацоўка адмабілізацыі да штатаў ваеннага часу паказвае рэальную падрыхтоўку рэзервістаў і лагістыкі да патэнцыйнай эскалацыі. Аптымізацыя кіравання вогненным паражэннем з улікам вопыту вайны ва Украіне і канфлікту ў Іране свідчыць пра імкненне адаптаваць армію да сучасных выклікаў. Уключэнне іншых сілавых ведамстваў падкрэслівае страх рэжыму перад унутранымі загрозамі і праверку іх каардынацыі з войскам. Падобныя вучэнні служаць адначасова элементам псіхалагічнага ціску на суседзяў і спробай схаваць наяўныя сістэмныя хібы ў абараназдольнасці.

  11. +1

    Беларусь хочуць звязацць з Архангельскам праз порт Губернатар Архангельскай вобласці Аляксандр Цыбульскі прыбыў ў Беларусь і прапанаваў РБ выкарыстоўваць магутнасці рэгіянальных партоў для перавалкі беларускіх грузаў. Таксама плануецца будаўніцтва глыбакаводнага порта, дзе Беларусі могуць вылучыць асобныя ўчасткі. Яшчэ адна прапанова — аднавіць авіярэйсы паміж Архангельскам і Мінскам. У рэгіёне спадзяюцца выкарыстоўваць для гэтага новыя расійскія самалёты Іл-114-300.

  12. repost

    📌 У Беластоку ў беларускім хабе «Новая Зямля» ўрачыста адзначылі 35-ю гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі, за якую 25 жніўня 1991 года адзінагалосна прагаласавалі 256 дэпутатаў 12-га склікання Вярхоўнага савета БССР. 🔻 Святочная вечарына праводзілася ў Беластоку таксама і ў падтрымку дзейнасці беларускага хаба «Новая Зямля». https://racyja.com/by/palityka/u-belastoku-adznacyli-35-ju-hadavinu-nezaleznasci-respubliki-belarus/

  13. Турчын накіраваўся ў РФ на сустрэчу з кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам. У Санкт-Пецярбургу яны абмяркуюць пытанні «перспектыўнай супрацы» Беларусі і Расіі. У 2025 годзе бакі падпісалі дарожную карту супрацы да 2030 года ў паліўна-энергетычнай і прамысловай сферах. Турчын таксама плануе абмеркаваць пастаўкі расійскага газу ў Беларусь. Нагадаем, да канца 2025 года Беларусь плаціла за газ $128,5 за тысячу кубаметраў.

  14. edited

    #Гавораць_беларусы 🖊Доброго времени! Происшествие в испанской Сеуте наглядно продемонстрировало , как европейское монархическое государство не в состоянии обеспечить защиту и безопасность собственным гражданам, уберечь их насилия и психологического давления со стороны Марокко. Теория Гобса не работает в Испании , никто из соратников страны по ЕС и НАТО не пришёл испанцам на помощь. Почему же так произошло? А всё произошло из за политических разногласий испанского премьер- министра Педро Санчеса и его позиции в вопросах безопасности и миграции , что и привело к изоляции его мнения на европейской политической сцене Одним словом , наказали не Педро Санчеса за его строптивость , находящегося под плотной государственной охраной, а обычных граждан небольшой Сеуты. Миграционный кризис достаточно жёстко показал какую грубую халатность допустили в вопросах безопасности испанские лидеры, когда произвели расхождение с курсом 26 других европейских государств, отказав достаточно поддержать НАТО в его оборонных расходов , "гуманную" миграционную политику ЕС. Испанские власти приняли закон " О легализации статуса мигрантов" , что привело к напряжению в диалоге с ЕС по вопросам миграционной политики , а затем произошло массовое вторжение, которое полностью изменило понятие мира, добрососедства и хорошего тона . Дальнейшая изоляция Испании может продлиться до саммита ЕС в октябре месяце, где может произойти абсолютно любой и худший сценарий для Испании , которая все больше отклоняется вправо. " Мы не одни.Мы- первые!" , а уже сегодня власти Марокко предъявили территориальные претензии на Сеуту, городок полностью оккупирован беженцами. Храни тебя Господь, Испания!

  15. repost

    В одном кадре — весь результат начатой Путиным войны От Электростали до Москвы всего 60 км или около часа езды на автомобиле. Это крупный город с населением более 140 тысяч человек, который сегодня стал наглядным результатом начатого Россией полномасштабного вторжения в Украину. Эти видео прислал нам один из местных жителей. На кладбище — сотни могил погибших военнослужащих ВС РФ, а на их фоне — едкий черный дым, поднимающийся в небо после удара украинских сил. Подобное происходило в Электростали уже дважды только за это лето. И с каждым днем войны ситуация для города будет только ухудшаться. Могил на кладбище будет становиться больше, как и последствий ответных ударов украинской армии. Еще 30 лет назад Электросталь была перспективным промышленным центром. Местные вузы готовили новых специалистов, в городе работали сотни предприятий, развивались культура и спорт. Прошло 30 лет путинского правления — и вот результат: молодые жители города теперь сотнями лежат на кладбищах, а от прежней промышленности остаются только столбы черного дыма. Кстати, на видео много могил снято крупным планом, поэтому на кадрах можно рассмотреть фамилии и годы жизни погибших военнослужащих. Присмотритесь и перешлите видео тем, кто ищет своих родных. Очень часто родственники даже не знают, что их близкий был отправлен на смерть и после тайно похоронен российским Министерством обороны. ❗️Сайт проекта “Хочу вернуть”: https://hochuvernut.com/ ❗️Есть вопросы? Пишите нам в личные сообщения ▪️Подписывайтесь на проект в социальных сетях: 🖥"Хочу вернуть" X (Twitter) 💻"Хочу вернуть" Facebook Присоединяйтесь к обсуждению в чате проекта “Хочу вернуть”

  16. ☕️⚠️ У цэнтры Варшавы ўладальнік кавярні абразіў беларусаў і запатрабаваў з’ехаць з Польшчы. Паводле Серафіма Шымчука, пасля канфлікту мужчына заявіў: «Едзьце з Польшчы, вам тут не рады». На відэа ўладальнік таксама кажа: «Мы ксенафобы» і сцвярджае, што замежнікі павінны «паводзіць сябе як палякі». Відэа ў Threads за суткі набрала больш за 250 тысяч праглядаў. Серафім адзначыў, што за восем гадоў жыцця ў Польшчы ўпершыню сутыкнуўся з такім стаўленнем.

  17. Older posts