У Харкове затрымалі беларуса-добраахвотніка, які служыць разведчыкам у Іностранным легіёне ГУР Украіны. Яго падазраюць у хуліганстве з выкарыстаннем аўтамата і гранаты ў жылым доме. Паводле матэрыялаў справы, ён страляў з аўтамата і нібыта кінуў гранату ў пад’езд. На патрабаванне здацца беларус зрабіў яшчэ адзін стрэл. Перамовы з ім працягваліся больш за чатыры гадзіны, пасля чаго ён склаў зброю і быў затрыманы. Добраахвотнік сваёй віны не прызнае і сцвярджае, што дзейнічаў у рамках самаабароны. Яму пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.