⚡️ Над Жлобінам 25 жніўня заўважылі БпЛА і знішчальнік. Жыхары горада каля 17:00 паведамлялі пра незвычайны гул, падобны да гуку рэактыўнага дрона. Праз нізкую воблачнасць беспілотнік убачыць не ўдалося, але над Жлобінам і Светлагорскам таксама заўважылі нізка пралятаючы знішчальнік. Украінскія маніторынгавыя каналы ў гэты час паведамлялі пра ўзлёт трох Су-30 і актыўнасць ваеннай авіяцыі на ўсходзе Беларусі. Раней групы расійскіх рэактыўных БпЛА фіксаваліся над Чарнігаўскай вобласцю і рухаліся ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы.