🇺🇸 У Маскве прызямліўся ваенна-транспартны C-17A Globemaster III ВПС ЗША. Самалёт прыляцеў з Рыгі, а перад гэтым — з базы Эндрус у Мэрылэндзе. Мэта рэдкага рэйсу пакуль невядомая. Крэмль заявіў, што не мае інфармацыі пра самалёт і сустрэчы з прадстаўнікамі ЗША не планаваў. Тым часам у Маскве заўважылі аўтакалону з нумарамі амерыканскіх дыпламатаў.