🗣 Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 881 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 10000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады. ❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo 📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой. ✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!