🌿 «Вясна» на фестывалі PRADMOVA ў Варшаве! З 12 па 16 лістапада ў Варшаве пройдзе фестываль PRADMOVA — сустрэчы з аўтарамі, кніжныя прэзентацыі, дыскусіі, майстар-класы, дзіцячая праграма, музыка і тэатр. Праваабарончы цэнтр «Вясна» таксама возьме ўдзел у фестывалі: 🎨 13-15 лістапада — “Выстава малюнкаў PrisonArt” Выстава твораў, створаных беларускімі палітзняволенымі ў камерах СІЗА, на «хіміі» і ў калоніях, а пасля дасланых на волю. «Вясна» сабрала малюнкі з адкрытых крыніц, каб захаваць іх як частку гісторыі барацьбы беларусаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. 📖 14 лістапада, 16:50 — Прэзентацыя зборніка коміксаў «Праз краты» У зборнік увайшлі чатыры гісторыі былых палітвязняў, для якіх маляванне стала спосабам асэнсаваць досвед зняволення. Праз коміксы аўтары расказваюць пра турэмныя будні, сяброўства, падтрымку і надзею. Гэта гісторыі пра тое, што салідарнасць мацнейшая за рэпрэсіі. 📚 15 лістапада, 18:30 — «Алесь па-польску. Гісторыя чалавека і беларускай “Вясны”» Прэзентацыя першага польскамоўнага выдання аўтабіяграфічнай кнігі праваабаронцы, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага «Алесь». Пагаворым пра жыццё праваабаронцы, станаўленне руху «Вясна», асабісты выбар, супраціў і салідарнасць, а таксама пра тое, як расказваць беларускую гісторыю польскім чытачам. 👉 Азнаёміцца з праграмай Будзем радыя сустрэцца з вамі ў Варшаве! ❤️