Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K +0 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

🤬 «Гэта было проста пекла»: былая палітзняволеная пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна 👉 Чытаць па спасылцы Пасля затрымання былую палітзняволеную Святлану прывезлі ў ізалятар на Акрэсціна. Яе змясцілі ў двухмесную камеру, дзе насамрэч утрымлівалі па 10–12 чалавек, а аднойчы колькасць зняволеных дасягнула 18. Жанчыны спалі на падлозе, пад ложкамі і нават на стале — месцаў на ўсіх не хапала. «Гэта было проста пекла. Мы сядзелі на падлозе, займаючы ўсю прастору камеры. Мы пастукалі ў “кармушку”, папрасілі дзяжурнага прыадчыніць: “Нам вельмі душна”. Ён паглядзеў, сказаў: “Вельмі душна?”. І наогул захлопнуў яе». Нармальна спаць таксама не давалі: святло гарэла кругласутачна, а ўначы вязняў будзілі на пераклічкі. Перад сном і замест будзільніка ў камеры ўключалі дзяржаўны гімн і песні праўладных выканаўцаў. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

Views over time

05001K1.5K11 Nov 15:1012 Nov 14:511.2K11 Nov 15:10: 0 views11 Nov 16:15: 418 views11 Nov 21:15: 814 views12 Nov 14:51: 1,190 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
11 Nov 2026, 15:100
11 Nov 2026, 16:15418
11 Nov 2026, 21:15814
12 Nov 2026, 14:511.2K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.