🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Русланам Бадамшыным Руслан Бадамшын — вядомы лекар-неўролаг. У чэрвені 2025 года стала вядома пра яго затрыманне. Мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) у межах «справы Гаюна». У пачатку 2026 г. палітвязню прызначылі два з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. ✍️Калі вы перасякаліся з Русланам, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo