🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Уладзімірам Капузам Уладзімір Капуза — адзін з 12 чалавек, затрыманых КДБ у Драгічынскім раёне за дапамогу Украіне. Мужчыну судзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 356, ч. 3 арт. 289, ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289, ч. 4 арт. 295. Прысуд — 20 гадоў пазбаўлення волі. Паводле апошніх звестак, палітвязень быў пераведзены ў турму. ✍️ Калі вы перасякаліся з Уладзімірам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo