📄 Абяцалі працу, а замест гэтага прымушалі ваяваць: Беларусь у дакладзе Камісіі ААН Грамадзян Беларусі прыцягвалі ў расійскае войска праз падман або прымус. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Незалежнай міжнароднай камісіі ААН па расследаванні парушэнняў ва Украіне. Беларусь названа сярод 29 краін, грамадзян якіх закранула такая вярбоўка. На гэта звярнуў увагу @pryhonu_net. Як высветліла Камісія, агенты за мяжой прадстаўляліся кампаніямі, упаўнаважанымі дзяржавай, афармлялі візы і часам суправаджалі завербаваных у Расію. Неўзабаве пасля прыезду людзей прымушалі падпісваць дакументы з расійскім Міністэрствам абароны. Для некаторых навіна пра службу ў расійскім войску стала шокам. Камісія прыйшла да высновы, што расійскія ўлады разам з вярбоўшчыкамі ажыццяўлялі гандаль людзьмі для папаўнення войска. Яна заклікала неадкладна вызваліць ахвяр ад вайсковай службы і забяспечыць ім абарону і дапамогу.