💔 У былога палітвязня Канстанціна Залатых выявілі анкалогію. Яму патрэбная дапамога У былога палітвязня, экс-дырэктара газеты «Беларусы і рынак» Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі. «Прызнаюся, прасіць аб дапамозе вельмі цяжка. Я звычайна самастойна клапачуся пра сваіх блізкіх. Мая сям’я ўжо перажыла гады разлукі, страх і нявызначанасць. Цяпер, калі мы нарэшце зноў разам, я больш за ўсё хачу, каб хвароба не пазбавіла нас яшчэ і даху над галавой», — прызнаецца Канстанцін. Канстанціна затрымаў КДБ 18 мая 2022 года пасля вобшуку ў рэдакцыі. У 2023 годзе яго асудзілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса да чатырох гадоў калоніі. 23 кастрычніка 2025 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. За кратамі мужчына правёў увесь тэрмін, частку часу — у ШІЗА, дзе не атрымліваў неабходнай медыцынскай дапамогі. Зняволенне моцна паўплывала на яго здароўе. 🤝 Падтрымаць Канстанціна можна па спасылцы BYSOL.