📸 Фотафакт: на тэчцы Святланы Ціханоўскай падчас канфэрэнцыі ў Дубліне заўважылі партрэт палітвязня Вацлава Арэшкі Канферэнцыя «Ірландыя — Беларусь: нацыянальныя культурныя ідэнтычнасці» адбылася 27 кастрычніка ў Дубліне. "Вясна" нагадвае гісторыю палітвязня. Вацлаў Арэшка — беларускі палітолаг і грамадскі дзеяч, актывіст прафсаюза РЭП. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. У 2023 годзе пенсіянеру вынеслі прысуд — восем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У кастрычніку 2026 г. стала вядома, што Вячаслаў стаў цалкам невідушчым. Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміла сваячка палітвязня, якая атрымлівае інфармацыю пра ягоны стан у калоніі. 📌 «Ён аслеп, цалкам аслеп чалавек», — журналіст Дзмітрый Семчанка пра стан Вячаслава Арэшкі 📌 Па атрадзе перасоўваецца навобмацак, перыядычна атрымлівае рапарты: што вядома пра палітвязня Вацлава Арэшку