Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 15 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. 🌿 Падтрымай «Вясну» ў два клікі! Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка! Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org. Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!

  2. 🔎 Калі вас або вашых блізкіх цягам апошніх шасці месяцаў утрымлівалі ў ІЧУ або ЦІП па адміністрацыйных справах, калі ласка, напішыце на @Viasnainfo. 🌿 У мэтах бяспекі вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, якія знаходзяцца за мяжой.

  3. edited

    🕯 Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік і актывіст «Маладога фронту» Віталь Трыгубаў Пра гібель Віталя з пазыўным «Вітушка» 24 кастрычніка паведаміў "Беларускі добраахвотніцкі корпус". Паводле паведамлення, ён загінуў падчас выканання баявой задачы, прыкрываючы сваіх пабрацімаў з батальёна Hatred. Віталь Трыгубаў быў адным з першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў лютым 2022 года выправіліся абараняць Украіну. Ён быў сябрам і сакратаром «Маладога фронту», ваяваў у падраздзяленнях «Волат» і «Тэрор». У Беларусі ён неаднаразова зазнаваў палітычны пераслед. Развітанне з Віталём адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. 🥀 Праваабарончы цэнтр «Вясна» выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім і пабрацімам Віталя Трыгубава.

  4. 📌 Як выглядае адзін дзень у зняволенні? Мы пачынаем серыю кароткіх публікацый пра тое, як праходзяць дні беларускіх палітвязняў за кратамі. Першы допіс прысвечаны распарадку дня ў ШІЗА (штрафным ізалятары) паводле ўспамінаў былога палітвязня, 32-гадовага Тамаза Піпія. ⏱️ Дзень у ШІЗА па гадзінах: • 05:00 — Пад’ём і зарадка. Пасля гэтага — чаканне сняданку, падчас якога Тамаз намагаўся трохі паспаць, бо паўнавартаснага адпачынку ў ізалятары не хапала. • Пасля сняданку — Супрацоўнікі забіраюць посуд, вязні чакаюць ранішнюю праверку. • Прыблізна 07:30 – 08:00 — Ранішняя праверка. • Пасля праверкі — У камеру наліваюць «хлёрку», якую неабходна было прыбраць. • Да абеду — Час для сну або заняткаў спортам: адцісканні і фізічныя практыкаванні (у тым ліку з выкарыстаннем ручнікоў), каб чымсьці сябе заняць і трымаць фізічную форму. • Абед — Пасля прыёму ежы посуд забіраюць. • Да 15:00 — «Абавязковы сон». • 15:00 — Умыкаюць радыё «Віцебск», якое грае да самай вячэры. • Каля 16:00 — Маглі абвясціць пра «пакаранне», пасля чаго ўсе мусілі выстраіцца, як на праверку. • Прыблізна 17:30 — Вячэра. • Пасля вячэры — Чаканне вячэрняй праверкі. У свабодны час — гульні ва што-небудзь, камунікацыя (калі гэта магчыма) альбо слуханне радыё. • Пасля вячэрняй праверкі — Вязні па чарзе ідуць умывацца. • Перад сном — Чаканне адбою. Кожны дзень у ШІЗА праходзіў па адным і тым жа строга рэгламентаваным сцэнарыі. Каб не сыйсці з розуму ў такім аднастайным рэжыме, Тамазу дапамагалі фізічныя практыкаванні, слуханне радыё і прыём антыдэпрэсантаў. 🔗 Поўнае інтэрв'ю з Тамазам Піпія пра яго досвед зняволення. Падтрымаць братоў Цімура і Тамаза Піпія праз збор.

  5. 💔 Павел Белавус апублікаваў відэа першай сустрэчы з сям’ёй пасля вызвалення Былы палітвязень падзяліўся кадрамі эмацыйнай сустрэчы з жонкай і дзецьмі, якую яны так доўга чакалі. Павел Белавус — сузаснавальнік Symbal.by і культурнай пляцоўкі «Арт Сядзіба». Яго затрымалі ў лістападзе 2021 года і асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі. 16 верасня 2026 года Павел выйшаў на волю ў выніку перамоваў паміж ЗША і беларускімі ўладамі.

  6. 💔 10 рэйкавых партызан застаюцца за кратамі: ніводнага не вызвалілі па памілаванні ці абмене 👉 Чытаць па спасылцы У Беларусі за кратамі застаюцца 10 палітвязняў, якіх затрымалі ў сувязі з дыверсіямі на чыгунцы пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны. Пры затрыманні некаторых з іх паранілі стрэламі, збівалі і катавалі. Напрыклад, Віталю Мельніку пры затрыманні прастрэлілі каленныя суставы. У снежні 2022 года яго асудзілі на 13 гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы на перагоне Навасады — Барысаў, які нібыта стварыў пагрозу аварыі і іншых цяжкіх наступстваў. Іншых фігурантаў спраў аб дыверсіях на чыгунцы таксама асудзілі на працяглыя тэрміны — да некалькіх дзесяцігоддзяў зняволення. Сярод іх — Дзяніс Дзікун, Дзмітрый Равіч і Алег Малчанаў, якіх абвінавацілі ў тэрарызме і здрадзе дзяржаве. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  7. edited

    📌 Instagram-старонку «Радыё Рацыя» дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Instagram: прэс-сакратаркі Святланы Ціханоўскай Ганны Красулінай («Anna Krasulina»), «Беларускае Радыё Рацыя», «DzikMedia» і дабраахвотніцкае аб'яднанне беларусаў у Літве «KLUB APORA»; 📍 Telegram: прыватная група «gerlsdobro». 🔗 Хроніка палітычнага пераследу 23-26 кастрычніка

  8. 💔 «За адну цукерку маглі адправіць у ШІЗА». Экс-палітвязень пра год у СІЗА і працу ў наваполацкай калоніі 👉 Чытаць па спасылцы Затрыманне з ГУБАЗіКам летам 2023-га, закрытыя суды, 30 сутак у халодным ШІЗА і абавязковая імітацыя працы на прамзоне – праз гэта прайшоў былы палітвязень з Магілёва. Пасля вызвалення і ад'езду з Беларусі ён ананімна падзяліўся дэталямі турэмнага побыту. У ягоным аповедзе – штодзённае выжыванне, касты сярод вязняў, барацьба за чаргу ў душ і спробы захаваць здароўе ў нечалавечых умовах. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  9. ✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  10. 📊 Крымінальны пераслед за падтрымку Украіны ў Беларусі: у лічбах 👉 Чытаць па спасылцы Паводле інфармацыі «Вясны», з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў Беларусі асудзілі не менш за 419 чалавек, сярод іх — 73 жанчыны. 142 чалавекі цяпер застаюцца за кратамі. Рэальная колькасць выпадкаў пераследу можа быць значна большай. Найбольш часта людзей пераследавалі паводле абвінавачанняў у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" — за перадачу фота і відэа перамяшчэння расійскай вайсковай тэхнікі. Паводле арт. 361-4 КК асудзілі 222 чалавекі. Яшчэ 44 чалавекі асудзілі за "здраду дзяржаве" ў сувязі з падтрымкай Украіны, 29 — за "тэрарызм", у тым ліку паводле справаў пра дыверсіі на чыгунцы і ў Мачулішчах. Акрамя таго, 17 грамадзян іншых краін асудзілі за "агентурную дзейнасць". 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. 📌 Як выглядае адзін дзень у зняволенні? Мы пачынаем серыю кароткіх публікацый пра тое, як праходзяць дні беларускіх палітвязняў за кратамі. Першы допіс прысвечаны распарадку дня ў ШІЗА (штрафным ізалятары) паводле ўспамінаў былога палітвязня, 32-гадовага Тамаза Піпія. ⏱️ Дзень у ШІЗА па гадзінах: • 05:00 — Пад’ём і зарадка. Пасля гэтага — чаканне сняданку, падчас якога Тамаз намагаўся трохі паспаць, бо паўнавартаснага адпачынку ў ізалятары не хапала. • Пасля сняданку — Супрацоўнікі забіраюць посуд, вязні чакаюць ранішнюю праверку. • Прыблізна 07:30 – 08:00 — Ранішняя праверка. • Пасля праверкі — У камеру наліваюць «хлёрку», якую неабходна было прыбраць. • Да абеду — Час для сну або заняткаў спортам: адцісканні і фізічныя практыкаванні (у тым ліку з выкарыстаннем ручнікоў), каб чымсьці сябе заняць і трымаць фізічную форму. • Абед — Пасля прыёму ежы посуд забіраюць. • Да 15:00 — «Абавязковы сон». • 15:00 — Умыкаюць радыё «Віцебск», якое грае да самай вячэры. • Каля 16:00 — Маглі абвясціць пра «пакаранне», пасля чаго ўсе мусілі выстраіцца, як на праверку. • Прыблізна 17:30 — Вячэра. • Пасля вячэры — Чаканне вячэрняй праверкі. У свабодны час — гульні ва што-небудзь, камунікацыя (калі гэта магчыма) альбо слуханне радыё. • Пасля вячэрняй праверкі — Вязні па чарзе ідуць умывацца. • Перад сном — Чаканне адбою. Кожны дзень у ШІЗА праходзіў па адным і тым жа строга рэгламентаваным сцэнарыі. Каб не сыйсці з розуму ў такім аднастайным рэжыме, Тамазу дапамагалі фізічныя практыкаванні, слуханне радыё і прыём антыдэпрэсантаў. 🔗 Поўнае інтэрв'ю з Тамазам Піпія пра яго досвед зняволення. Падтрымаць братоў Цімура і Тамаза Піпія праз збор.

  12. ⚖️ Суддзю, які вынес не менш за 31 палітычны прысуд, прызначылі ў Гомельскі абласны суд Аляксандра Мохарава прызначылі суддзём Гомельскага абласнога суда. Раней ён займаў пасады намесніка старшыні і суддзі Савецкага раённага суда Гомеля. На снежань 2024 года Мохараў вынес не менш за 31 абвінаваўчае рашэнне ў палітычна матываваных справах. Сярод іх — справа валанцёра і былога палітвязня Іллі Міронава. У кастрычніку 2022 года Мохараў асудзіў яго да паўтара года калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. За ўдзел у палітычна матываваных пераследах супраць Мохарава былі ўведзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага саюза. 📌 "Вясна" прааналізавала новы ўказ Лукашэнкі, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.

  13. 📌 Шукаем людзей, якіх завочна асудзілі ў апошні год Юрысты «Вясны» шукаюць людзей, якіх у Беларусі судзілі завочна цягам апошніх 12 месяцаў. ✍️ Напісаць праваабаронцам @zvarot96

  14. 🗣 «Гэта адвольны пераслед»: Павел Сапелка пра выкарыстанне «тэрарыстычнага спісу» для рэпрэсій 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка адзначыў, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць міжнародныя механізмы барацьбы з тэрарызмам для пераследу грамадзян, якія рэалізуюць свае правы і свабоды. «Гэта адвольны пераслед нашых грамадзян за цалкам ці галоўным чынам мірную і легітымную рэалізацыю правоў чалавека і асноўных свабод і іх абарону», — падкрэсліў праваабаронца. Паводле Паўла Сапелкі, у выніку ў нацыянальным пераліку апынуліся людзі, "якія не маюць нічога агульнага з тэрарызмам". Цяпер у "тэрарыстычным спісе" налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  15. «Лекавацца — эмацыйна небяспечна»: былая палітзняволеная пра медыцынскую дапамогу ў калоніі 👉 Чытаць па спасылцы Былая палітзняволеная Таццяна (імя зменена ў мэтах бяспекі) расказала пра праблемы з медыцынскай дапамогай у калоніі. Паводле яе, зняволеным даводзіцца доўга чакаць лекараў, а замест паўнавартаснага лячэння часта прапануюць актываваны вугаль і парацэтамол. Спробы звярнуцца па дапамогу могуць выклікаць раздражненне адміністрацыі і нават пагрозы змяшчэння ў ШІЗА. Таму некаторыя зняволеныя вымушаныя цярпець боль і ігнараваць праблемы са здароўем. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  16. 🤬 «Камера была маленькая, у выглядзе труны»: былы палітвязень пра ўмовы ў СІЗА КДБ 👉 Чытаць па спасылцы Пасля затрымання былы палітвязень Ян Папковіч правёў месяц у СІЗА КДБ. Камера была настолькі маленькай, што нагадвала труну, а замест туалета зняволеным даводзілася карыстацца вядром. Паводле Яна, у СІЗА на зняволеных аказваюць не толькі фізічны, але і псіхалагічны ціск. У ягоным выпадку сілавікі выкарыстоўвалі для гэтага крымінальную справу супраць брата Алеся, якога асудзілі на два гады пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах 2020 года. «Яны пастаянна прыніжаюць тваю ўласную годнасць. Кажуць: “Ты вораг наш”. Гэта значыць, яшчэ невядома, даказаная твая віна ці не, а ты ўжо вораг» 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  17. 🔎 Спявачка, юрыст і шматдзетны аграном: каго КДБ уключыў у "спіс тэрарыстаў" за два месяцы 👉 Чытаць па спасылцы У верасні-кастрычніку 2026 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс у "Пералік арганізацый і фізічных асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці" 16 чалавек, а выключыў 19. Сярод тых, хто трапіў у пералік, — мінская сям'я Дзмітрыя і Таццяны Корсакавых, 27-гадовы юрыст-навуковец Міраслаў Бандарэнка, вакалістка гурта Dymna Lotva Кацярына Манкевіч, шматдзетны бацька і пяцёра беларускіх добраахвотнікаў палка Кастуся Каліноўскага. 🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  18. Older posts