Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.4%1.5K avg views
Posting 13.9/day last 15 hours ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢

📌 Як выглядае адзін дзень у зняволенні? Мы пачынаем серыю кароткіх публікацый пра тое, як праходзяць дні беларускіх палітвязняў за кратамі. Першы допіс прысвечаны распарадку дня ў ШІЗА (штрафным ізалятары) паводле ўспамінаў былога палітвязня, 32-гадовага Тамаза Піпія. ⏱️ Дзень у ШІЗА па гадзінах: • 05:00 — Пад’ём і зарадка. Пасля гэтага — чаканне сняданку, падчас якога Тамаз намагаўся трохі паспаць, бо паўнавартаснага адпачынку ў ізалятары не хапала. • Пасля сняданку — Супрацоўнікі забіраюць посуд, вязні чакаюць ранішнюю праверку. • Прыблізна 07:30 – 08:00 — Ранішняя праверка. • Пасля праверкі — У камеру наліваюць «хлёрку», якую неабходна было прыбраць. • Да абеду — Час для сну або заняткаў спортам: адцісканні і фізічныя практыкаванні (у тым ліку з выкарыстаннем ручнікоў), каб чымсьці сябе заняць і трымаць фізічную форму. • Абед — Пасля прыёму ежы посуд забіраюць. • Да 15:00 — «Абавязковы сон». • 15:00 — Умыкаюць радыё «Віцебск», якое грае да самай вячэры. • Каля 16:00 — Маглі абвясціць пра «пакаранне», пасля чаго ўсе мусілі выстраіцца, як на праверку. • Прыблізна 17:30 — Вячэра. • Пасля вячэры — Чаканне вячэрняй праверкі. У свабодны час — гульні ва што-небудзь, камунікацыя (калі гэта магчыма) альбо слуханне радыё. • Пасля вячэрняй праверкі — Вязні па чарзе ідуць умывацца. • Перад сном — Чаканне адбою. Кожны дзень у ШІЗА праходзіў па адным і тым жа строга рэгламентаваным сцэнарыі. Каб не сыйсці з розуму ў такім аднастайным рэжыме, Тамазу дапамагалі фізічныя практыкаванні, слуханне радыё і прыём антыдэпрэсантаў. 🔗 Поўнае інтэрв'ю з Тамазам Піпія пра яго досвед зняволення. Падтрымаць братоў Цімура і Тамаза Піпія праз збор.

Views over time

05001K1.5K23 Oct 12:4510 Nov 23:301.4K23 Oct 12:45: 0 views10 Nov 23:30: 1,390 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Oct 2026, 12:450
10 Nov 2026, 23:301.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.