🗣 «Гэта адвольны пераслед»: Павел Сапелка пра выкарыстанне «тэрарыстычнага спісу» для рэпрэсій 👉 Чытаць па спасылцы Праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка адзначыў, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць міжнародныя механізмы барацьбы з тэрарызмам для пераследу грамадзян, якія рэалізуюць свае правы і свабоды. «Гэта адвольны пераслед нашых грамадзян за цалкам ці галоўным чынам мірную і легітымную рэалізацыю правоў чалавека і асноўных свабод і іх абарону», — падкрэсліў праваабаронца. Паводле Паўла Сапелкі, у выніку ў нацыянальным пераліку апынуліся людзі, "якія не маюць нічога агульнага з тэрарызмам". Цяпер у "тэрарыстычным спісе" налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі. 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка