⚖️ Суддзю, які вынес не менш за 31 палітычны прысуд, прызначылі ў Гомельскі абласны суд Аляксандра Мохарава прызначылі суддзём Гомельскага абласнога суда. Раней ён займаў пасады намесніка старшыні і суддзі Савецкага раённага суда Гомеля. На снежань 2024 года Мохараў вынес не менш за 31 абвінаваўчае рашэнне ў палітычна матываваных справах. Сярод іх — справа валанцёра і былога палітвязня Іллі Міронава. У кастрычніку 2022 года Мохараў асудзіў яго да паўтара года калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. За ўдзел у палітычна матываваных пераследах супраць Мохарава былі ўведзеныя персанальныя санкцыі Еўрапейскага саюза. 📌 "Вясна" прааналізавала новы ўказ Лукашэнкі, каб высветліць датычнасць суддзяў да рэпрэсій у Беларусі пасля 2020 года.