📊 Крымінальны пераслед за падтрымку Украіны ў Беларусі: у лічбах 👉 Чытаць па спасылцы Паводле інфармацыі «Вясны», з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў Беларусі асудзілі не менш за 419 чалавек, сярод іх — 73 жанчыны. 142 чалавекі цяпер застаюцца за кратамі. Рэальная колькасць выпадкаў пераследу можа быць значна большай. Найбольш часта людзей пераследавалі паводле абвінавачанняў у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" — за перадачу фота і відэа перамяшчэння расійскай вайсковай тэхнікі. Паводле арт. 361-4 КК асудзілі 222 чалавекі. Яшчэ 44 чалавекі асудзілі за "здраду дзяржаве" ў сувязі з падтрымкай Украіны, 29 — за "тэрарызм", у тым ліку паводле справаў пра дыверсіі на чыгунцы і ў Мачулішчах. Акрамя таго, 17 грамадзян іншых краін асудзілі за "агентурную дзейнасць". 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка