🔎 З «тэрарыстычнага спісу» КДБ выключылі трох былых палітвязняў З абноўленага пераліку «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», зніклі тры чалавекі, якія раней знаходзіліся ў ім: ▪️ Ілля Смалюга — былы палітвязень, асуджаны да трох гадоў зняволення. Вызваліўся ў пачатку 2025 года. ▪️ Мікалай Амельчанка — былы палітвязень, якога вызвалілі па памілаванні 16 верасня 2024 года. ▪️ Кацярына Джыг — былая палітзняволеная, вызваленая па памілаванні 16 верасня 2024 года. 📌 Іх імёны адсутнічаюць у новым пераліку ў параўнанні з папярэдняй версіяй. Цяпер у «тэрарыстычным спісе» налічваецца 1476 чалавек, з якіх 725 — грамадзяне Беларусі.