Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

@viasna96 · Belarusian · active

Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96 Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp

Subscribers 9.5K Subscribers, last 30 days: 9.5K → 9.5K −10 24h
Reach per post (ERR) 15.3%1.5K avg views
Posting 14.0/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 22.5 🤬 ❤ 😢
  1. ✊ Зварот да былых палітвязняў Дапамажыце даведацца пра стан і месцазнаходжанне тых, хто застаўся за кратамі. 🔎 Праверыць актуальны спіс і статус зняволеных можна ў нашай табліцы палітвязняў 👉 https://prisoners.spring96.org/be/list?status[]=0&view=1 Нам важная любая інфармацыя: дзе зараз знаходзіцца чалавек, ці змяніўся яго статус альбо месца ўтрымання (этапаванне, ШІЗА, ПКТ), у якім ён псіхалагічным і фізічным стане і гэтак далей. Рэжым робіць усё, каб утварыць вакол палітвязняў інфармацыйны вакуум і сцерці іх імёны з парадку дня. Менавіта ваша ўважлівасць і салідарнасць дапамагаюць прабіць гэтую сцяну маўчання. Дзякуючы вам сваякі даведваюцца праўду пра сваіх блізкіх, а свет бачыць рэальны стан рэчаў. Ваша дапамога — гэта рэальны шанец абараніць тых, хто пакуль не можа прамовіць за сябе сам. 📌 Даслаць даныя праваабаронцам бяспечна і ананімна можна на @Viasnainfo.

  2. ⚖️ Сёння ў Мінску пачынаюць завочна судзіць заснавальнікаў Dissidentby Сёння, 16 кастрычніка, у судзе Заводскага раёна Мінска пачынаецца працэс у дачыненні да заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыны і Вячаслава Касінеравых. Справу разглядаюць у парадку спецыяльнай вытворчасці. Вячаславу Касінераву ставяць у віну «стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім», «распальванне іншай сацыяльнай варожасці», «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь», «абразу Лукашэнкі» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Марые Касінеравай, акрамя гэтых абвінавачанняў, ставяць у віну таксама «паўторнае стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім». Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да Марыны і Вячаслава Касінеравых пачалася 28 жніўня 2026 года.

  3. 🗣 «Няма ніякіх падстаў казаць пра адлігу». Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды 15 кастрычніка старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі выступіў на Саміце свабоды. Мерапрыемства праходзіла ў Вільні і было арганізаванае Міністэрствам замежных спраў Літвы і міжнароднай праваабарончай арганізацыяй "Freedom House". «Нам мала вызваленння палітычных зняволеных, нам неабходная свабода», — падкрэсліў праваабаронца. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121441 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  4. ❗️Патрабуем рэабілітацыі: праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 13 беларусам Праваабарончая супольнасць Беларусі сёння прыняла заяву, у якой запатрабавала поўную рэабілітацыю 13 чалавек, пазбаўленых волі за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў і свабоды сходаў. Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але, негледзячы на гэта, праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус «былых палітвязняў». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121439 🔹«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы растлумачылі вялікую заяву аб наданні статусаў «былых палітвязняў» ⁉️ Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс «былых палітвязняў», яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў «Вясну» (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу

  5. edited

    🤬 Сілавікі прыйшлі да сваякоў заснавальніка «Kamaroŭka» Змітра Завадскага і былых валанцёрак Сілавікі ў Беларусі пачалі наведваць сваякоў заснавальніка платформы «Kamaroŭka» Змітра Завадскага, Вольгі Касянчук і былой валанцёркі. Пра гэта Зміцер паведаміў у Facebook. Паводле яго, гэта адбылося пасля таго, як платформу прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», а праект пачаў выходзіць у плюс. Мужчына расказаў, што сілавікоў цікавілі месца яго прапіскі, суседзі, мама і брат. Учора яны прыйшлі нават да далёкіх сваякоў, з якімі ён не бачыўся каля 15 гадоў. Нагадаем, што ў ліпені платформу «Kamaroŭka» ўнеслі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў».

  6. 📌 Старонку былога палітвязня Сяргея Спарыша дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Акрамя старонкі былога палітвязня Сяргея Спарыша ў «Аднакласніках», у спіс трапілі Telegram-канал «Jednaść2025» і Instagram-старонка хору беларусаў з Познані «chor_poznanski_spieuny_schod».

  7. 🗺 Актывісты стварылі анлайн-мапу мінскіх месцаў, звязаных са смяротным пакараннем Моладзевая арганізацыя «Рада» распрацавала сайт, на якім сабрала 14 лакацый Мінска, звязаных са смяротным пакараннем у Беларусі. На мапе адзначаныя не толькі месцы, дзе выконвалі смяротныя прысуды, у тым ліку былая турма «Валадарка», але і лакацыі, звязаныя з «чырвоным тэрорам» 1920-х гадоў і сталінскімі рэпрэсіямі. Прэзентацыя праекта адбылася ў Інфармацыйным пункце Рады Еўропы для беларусаў у Нацыянальнай бібліятэцы Літвы імя Марцінаса Мажвідаса ў Вільні. 🔗 Паглядзець мапу можна па спасылцы 👉 https://www.deathpenaltyminsk.online/en

  8. ⚖️ Да 25 гадоў калоніі і штрафы ў сотні тысяч рублёў: гучныя завочныя працэсы 2026 года У Беларусі працягваюцца завочныя суды над палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, добраахвотнікамі і іншымі беларусамі. Найчасцей іх абвінавачваюць у "абразе ці паклёпе на Лукашэнку", "распальванні варожасці", "экстрэмізме" і "закліках да санкцый". Пакаранні ў 2026 годзе — ад 3,5 да 25 гадоў калоніі, а штрафы дасягаюць 225 тысяч рублёў. Акрамя зняволення, улады арыштоўваюць і прадаюць маёмасць асуджаных, каб спагнаць прызначаныя судом сумы. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121384 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  9. 💔 Дапаможам былому палітзняволенаму Антону Сотнікаву пачаць жыццё нанова Былы палітзняволены Антон Сотнікаў пасля зняволення быў вымушаны з’ехаць у Польшчу. Праз праблемы са здароўем ён пакуль не можа паўнавартасна працаваць і мае патрэбу ў падтрымцы на час аднаўлення і пошуку працы. Антона затрымалі 8 лютага 2021 года. Яго судзілі па так званай «брэсцкай справе» — за падзеі 10 жніўня 2020 года ў Берасці. Больш за паўгода ён утрымліваўся ў СІЗА. У выніку мужчыну асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У 2025 годз былы палітвязень выехаў з Беларусі ў Польшчу і ўжо атрымаў статус уцекача. 🤝 Падтрымаць Антона можна па спасылцы BYSOL.

  10. 📌 «Беларушчына азначае свабоду»: Алесь Бяляцкі — пра пераслед беларускай мовы і яе вяртанне «Пераслед беларускай мовы і культуры — працяг старой каланіяльнай традыцыі», — пра гэта падчас канферэнцыі АБСЕ нагадаў старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Ён распавёў, што падчас ягонага суда суддзя адмовілася весці працэс па-беларуску, а ў калоніі палітвязняў, паводле ягоных звестак, збівалі за беларускую мову. Але пасля 2020 года ўсё больш беларусаў свядома выбіраюць родную мову. «Для моладзі і раней, і цяпер беларушчына азначае свабоду, свабоду творчасці, адкрытасць свету, гуманістычныя каштоўнасці, а таксама еўрапейскую будучыню для Беларусі», — адзначыў Алесь Бяляцкі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121427 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  11. 🗣 Паведамляйце праваабаронцам навіны пра палітвязняў Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», агулам па заканчэнні тэрмінаў з 2020 года з папраўчых установаў выйшлі больш за 1800 чалавек. Адзначым, што лічба палітвязняў, якія выйшлі на волю па адбыцці тэрміну, можа быць большай праз адсутнасць дакладных звестак пра іх вызваленне. ✍️ Калі вам вядома, што чалавек, асуджаны па палітычных матывах, знаходзіцца ўжо на волі, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

  12. edited

    ⚖️ 27 палітычных прысудаў і знак «За адданасць правасуддзю»: суддзю Жанну Брысіну правялі ў адстаўку 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе ўрачыста праводзілі на пенсію суддзю Жанну Брысіну, якая ўдзельнічала ў разглядзе дзясяткаў палітычна матываваных спраў. Ёй таксама ўручылі знак «За адданасць правасуддзю». На гэта звярнула ўвагу «Наша Ніва». Паводле нашых звестак, яна вынесла не менш за 27 прысудаў, а таксама разглядала апеляцыйныя скаргі палітвязняў. Некаторыя справы яна разглядала ў першай інстанцыі, іншыя — у апеляцыйным парадку. Сярод найбольш вядомых — справа заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса. У траўні 2023 года на закрытым судовым працэсе Брысіна прызначыла яму 13 гадоў калоніі. 27 сакавіка 2025 года Еўрасаюз уключыў Брысіну ў санкцыйны спіс.

  13. 📚 У Гданьску пройдзе Свята беларускай літаратуры Беларуская і польская літаратурныя супольнасці 7 лістапада збяруцца ў Гданьску на ўручэнні 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця — найзначнейшай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. У праграме — прэзентацыі беларускай прозы, размовы пра пераклад і кнігавыданне, творчасць пісьменніц, а таксама жыццё і працу ў эміграцыі. Таксама пакажуць буктрэйлеры шасці кніг-фіналістаў і абвесцяць імёны лаўрэатаў прэміі Гедройця 2026 года. 🎸 Завершыць вечар музычны выступ Лявона Вольскага разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем. 📌 Поўная праграма Свята беларускай літаратуры па спасылцы — https://penbelarus.org/2026/10/12/svyata-belaruskaj-litaratury-15-ya-litaraturnaya-premiya-imya-ezhy-gedrojczya.html

  14. 📶 Гендарныя стэрэатыпы і дыскрымінацыя. Спецдакладчык ААН Нілс Муйжніекс падрыхтаваў даклад аб становішчы жанчын у Беларусі Спецыяльны дакладчык па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс выпусціў новы даклад, прысвечаны жанчынам. Яго ён прадставіць на 81 сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. "Вясна" распавядае пра тое, якія тэмы там уздымаюцца: ад сацыяльна-эканамічных паказчыкаў і працоўных абмежаванняў да дыскрымінацыі палітзняволеных жанчын і ўмоў утрымання ў калоніях. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/121433 🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

  15. 🤬 У Беларусі сілавікі прыходзілі да сваякоў заснавальніцы Dissidentby Марыны Касінеравай Паводле Марыны, учора з 7-й раніцы да 9-й вечара яе шукалі ў сваякоў. Адным казалі, што яна нібыта вярнулася ў Беларусь, іншым — што яе «ўсё роўна дэпартуюць» і прызначаць «вялікі тэрмін». Пра гэта яна паведаміла ў Facebook. Нагадаем, заўтра ў Мінску пачынаюць завочна судзіць заснавальнікаў праваабарончай ініцыятывы Dissidentby Марыну і Вячаслава Касінеравых. Справу разглядаюць у парадку спецыяльнай вытворчасці. Сама Марына звязвае гэтыя візіты з хадайніцтвам, якое яна накіравала, каб яе пазнаёмілі з прызначаным «абаронцам» і патлумачылі, за што збіраюцца судзіць.

  16. 💔 «Мне быў 31, а потым — бац, і ўжо 37». Яўген Юшкевіч — пра жыццё пасля 5,5 года за кратамі Былы палітвязень Яўген Юшкевіч апублікаваў першы допіс у Threads праз месяц пасля вызвалення. «Выйсці з турмы, ды яшчэ і ў іншай краіне, — гэта такі ж моцны стрэс, як і трапіць у турму. Адзін з самых моцных у маім жыцці», — прызнаецца Яўген. Паводле яго слоў, за 5,5 года зняволення свет паспеў змяніцца, і цяпер яму даводзіцца нанова прывыкаць да жыцця на волі. «У турме ёсць толькі чорны, шэры і белы — толькі тры колеры, і амаль няма чаго больш губляць», — піша ён. Былы палітвязень таксама падзякаваў усім, хто падтрымліваў яго ў зняволенні, і нагадаў: людзям, якія правялі за кратамі шмат гадоў, бывае складана нават папрасіць пра дапамогу. «Яны занадта доўга жылі паводле прынцыпу “не вер, не бойся, не прасі”, каб змяніцца за адзін тыдзень».

  17. 🇨🇭 У Цюрыху нагадалі пра беларускіх палітвязняў У швейцарскім Цюрыху прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, прымеркаваная да Дня маці. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі беларускай дыяспары, былыя палітвязні, неабыякавыя швейцарцы, а таксама праваабаронцы міжнароднай арганізацыі Libereco. Удзельнікі акцыі звярнулі ўвагу еўрапейскай супольнасці на праблему палітвязняў у Беларусі, расказалі пра цяжкі лёс маці, якія знаходзяцца за кратамі, і выказалі падтрымку іх сем'ям. 📌 Маці ў зняволенні: лёсы жанчын, якія адбываюць тэрміны за свае перакананні

  18. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітвязнем Аляксандрам Пелешам Аляксандр Пелеш быў асуджаны ў Гродзенскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза суддзі альбо народнага засядацеля), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Цяпер ён адбывае пакаранне ў ПК № 2. ✍️ Калі вы перасякаліся з Аляксандрам за кратамі і можаце расказаць пра яго, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  19. 🔎 Шукаем людзей, якія перасякаліся за кратамі з палітзняволеным Апанасам Афанасенкавым Апанас Афанасенкаў быў асуджаны судом Гомельскага раёна паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). 10 верасня 2024 года супраць Апанаса разгледзелі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Цяпер ён адбывае прысуд у ПК № 14. ✍️ Калі вы перасякаліся з Апанасам за кратамі, калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

  20. 💔 Дзень маці за кратамі: лёсы жанчын, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу ў Беларусі Сёння ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень маці. Аднак дзясяткі беларускіх дзяцей сустракаюць гэты дзень без сваіх маці, якія апынуліся ў зняволенні паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.

  21. Older posts